Акарай

населены пункт у Перу From Wikipedia, the free encyclopedia

Акарайmap
Remove ads

Акарай, Acaray — археалагічны помнік Перу. Гэта крэпасць знаходзіцца ў даліне ракі Уаура на поўначы Перу ў рэгіёне Нортэ-Чыка. Крэпасць размешчана на трох пагорках, кожны з якіх акружаны па перыметры некалькімі абарончымі сценамі з парапетам і бастыёнамі. Вакол узгорка былі размешчаны жылыя раёны і могілкі, якія да цяперашняга часу амаль цалкам разрабаваны, што стварае цяжкасці з даціроўкай крэпасці і вырашэннем пытання аб яе культурнай прыналежнасці. У крэпасці выяўлена вялікая колькасць чырвона-чорнай керамікі культуры Чанкай, аднак сама крэпасць, мяркуючы па іншых знаходках, была збудаваная істотна раней, у гады існавання імперыі Уары.

Хуткія факты Акарай, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя даследаванняў

Увага да крэпасці Акарай прыцягнуў нямецкі археолаг Ханс Харкхаймер, які апублікаваў ў 1962 г. артыкул у перуанскім часопісе Caretas. Ён назваў яе «крэпасць Уаўра» (Fortaleza de Huaura), і назваў яе сапраўднай крэпасцю, у адрозненне ад размешчанага побач помніка культуры Чыму Парамонга на рацэ Патывілька, наконт якой ён засумняваўся, што тая з'яўлялася абарончым збудаваннем. Харкхаймер звярнуў увагу на наяўнасць вялікай колькасці рачной галькі, знойдзенай побач з Акараем, якая магла выкарыстоўвацца для кідання з прашчы[1]. Сістэматычныя раскопкі пачаліся з 1970-х гг.

Remove ads

Зноскі

  1. Horkheimer (1962)

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads