Ака (пігмеі)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ака (пігмеі)
Remove ads

А́ка, таксама яка, баяка (саманазва: Bayaka) — этнічная супольнасць пігмеяў. Жывуць пераважна ў Рэспубліцы Конга і ЦАР. Агульная колькасць (2019 г.) — 60 000 чалавек.

Хуткія факты Агульная колькасць, Рэгіёны пражывання ...

У 2008 годзе паліфанічныя спевы ака былі ўключаны у спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Remove ads

Паходжанне

Пігмеі ака маюць агульнае паходжанне з іншымі пігмеямі захаду Цэнтральнай Афрыкі, з якімі складалі адзіную папуляцыю да перыяду, які скончыўся 2800 гадоў таму[2]. Найбольш блізкімі да ака з’яўляюцца пігмеі бака, што жывуць на захад ад іх. Абодва народы прынята аб’ядноўваць агульнай назвай мбенга. Каля 500 гадоў таму адбыўся моўны падзел дзвюх груп. Сучасныя ака размаўляюць на мове банту, у той час як бака — на ўбангійскай мове. Акрамя таго, сфарміраваліся іншыя адрозненні ў формах палявання і рытуалах[3].

Remove ads

Паліфанічныя спевы

Хуткія факты

Музыка, танцы і песні — неад’емная частка паўсядзённага жыцця ака. Яны суправаджаюць цырымоніі пасялення ў лясных лагерах, палявання і пахавання. Ака на паўднёвым захадзе ЦАР развілі своеасаблівую вакальную традыцыю з складаным тыпам кантрапунктнай поліфаніі, заснаванай на чатырох галасах. Гэта вакальная традыцыя дапускае спантанны выраз і імправізацыю. Кожны спявак можа змяніць свой голас, каб прайграць мноства варыяцый. Такім чынам ствараецца ўражанне сталага развіцця спеву. Песні суправаджаюцца ўдарнымі і струннымі інструментамі, у тым ліку барабанам энзека і арфападобнай прыладай геедалэ-багонга, а таксама танцамі. Танцоры пляскаюць у далоні.

У 2008 г. паліфанічныя спевы ака былі ўнесены ў спіс нематэрыяльнай сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Remove ads

Спасылкі

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads