Акратыры (Сантарыні)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Акратыры — назва раскопак на месцы паселішча бронзавага веку на грэчаскім востраве Сантарыні, якое адносіцца да Мінойскай цывілізацыі з-за выкарыстання крыцкага іерагліфічнага пісьма A і значнага падабенства ў артэфактах і стылях фрэсак[1]. Назва раскопкам дадзены па пазве сучаснай вёскі, размешчанай на ўзгорку непадалёк. Арыгінальная назва антычнага паселішча невядомая. Яно было пахавана пад слоем попелу пасля вывяржэння вулкана каля 1500 года да н.э.[2], у выніку чаго яно дзіўна добра захавалася. Паводле меркавання спецыялістаў, перш чым горад засыпала вулканічным попелам, адбылося моцнае землетрасенне, у сувязі з чым жыхары паспелі своечасова пакінуць свае дамы.

Першыя звесткі пра засяленне вострава Сантарыні (Тыры) у дагістарычны час былі выяўлены ў другой палове 19-га стагоддзя (у 1866 годзе), калі зямля з вострава стала выкарыстоўвацца для ўмацавання земляных валаў Суэцкага канала аўтарам праекта і кіраўніком будаўніцтва французам Фердынандам дэ Лесепсам. Першыя ж раскопкі ў Акратыры былі праведзены французскім геолагам і вулканолагам Фердынандам Фуке.
На месцы раскопак, распачатых у 1967 г. вядомым грэчаскім археолагам Спірыдонам Марынатасам, былі выяўлены фрэскі[3], гліняны посуд, мэбля, складаныя дрэнажныя і каналізацыйныя сістэмы і трохпавярховыя будынкі[4].

Незадоўга да завяршэння раскопак у 2005 г. абрынуўся дах, які накрываў усю тэрыторыю раскопак, у выніку чаго загінуў адзін з наведвальнікаў[5]. Паселішча не пацярпела, але пасля гэтага аб'ект быў закрыты для свабоднага наведвання. У чэрвені 2008 было абвешчана, што Акратыры будзе закрыта для турыстаў прынамсі да 2010 года.
Раскапаныя артэфакты выстаўлены ў Музеі дагістарычнай Тыры, сярод якіх шмат твораў старажытнага мастацтва. З каштоўнасцей быў знойдзены ўсяго адзін залаты аб'ект, схаваны пад полам. І не былі знойдзены аніводныя непахаваныя чалавечыя рэшткі. Гэта гаворыць пра тое, што была праведзена абавязковая эвакуацыя жыхароў без чалавечых страт.
Remove ads
Фрэскі з Акратыры
- Фрэска караван караблёў, або флатылія. З Заходняга Дому
- Выява горада
- Дэкаратыўныя разеткі
- Збор шафрана
- Блакітныя малпы
- Рыбак
- Жанчына з папірусам
- Юнакі, якія баксуюць
Экспанаты з раскопак
Мармуровая фігурка Фігуркі жывёл Залаты казярог - адзіны залаты прадмет, знойдзены ў 2007 г. Гарлачы Злепак драўлянага стала па форме з вулканічнага попелу Печ Падстаўкі для дроў
Зноскі
- Christos G. Doumas Thera — Pompeii of the Ancient Aegean, London 1983
- Floyd W. McCoy and Grant Heiken, Volcanic Hazards and Disasters in Human Antiquity, 2000
- Christos G. Doumas, The Wall Paintings of Thera, Athens 1991
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads