Аксаміт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аксаміт[1] (аг.-усх.-слав.: аксамитъ, оксамитъ ад стар.-грэч.: ἑξάμιτον — з шасці нітак) — тканіна з натуральнага шоўку або хімічнага валакна з густым разрезным ворсам на адным баку. Даўжыня ворса — звычайна 1—2 мм.

Аснова аксаміту, як правіла, баваўняная. Аксаміт выкарыстоўваюць для пашыву адзення, для аздаблення і ў дэкаратыўных мэтах.
Класіфікацыя
У свеце
Аксаміт — адна з самых старажытных тканін — паходзіць з Індыі, ён быў распаўсюджаны ў Кітаі, з Сярэдневякоўя — у Заходняй Еўропе, у прыватнасці вырабляўся ў Італіі.
На Русі аксаміт вядомы з часоў Кіеўскай Русі, тканіны з гэтага матэрыялу згадваюцца ў «Слове пра паход Ігаравы»:
![]() |
...уцяклі палавецкія прыгожыя дзяўчаты, а з імі золата, і павалокі, і дарагія аксаміты...
Арыгінальны тэкст (стар.-руск.)
'...помчаша красныя дѣвкы половецкыя, а съ ними злато, и паволокы, и драгыя оксамиты...' |
![]() |
Аксамітам таксама называлі багата арнаментаваную расліннымі ўзорамі ці разводамі шаўковую, шчыльную, варсаваную двухасноўная тканіну з залотнымі і сярэбранымі ніткамі ва ўтку, падобную да аксаміту часоў Адраджэння[1].
Remove ads
Зноскі
- Лазука, Барыс Андрэевіч. Слуцкія паясы і еўрапейскі тэкстыль XVIII стагоддзя. Малы лексікон / Б. А. Лазука; [фота: Б. А. Лазука, М. П. Мельнікаў]. ― Мінск : Беларусь, 2015. — 170, [2] с. : каляр. іл., партр. ; 30 см. Фактычная дата выхаду ў свет ― 2014. ― Бібліяграфія: с. 170―171.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads