Аксітацын

гармон гіпаталамуса, які затым транспартуецца ў заднюю долю гіпофіза, дзе накопліваецца (дэпануецца) і вылучаецца ў кроў. Мае алігапептыдн From Wikipedia, the free encyclopedia

Аксітацын
Remove ads

Аксітацы́н — гармон гіпаталамуса, які затым транспартуецца ў заднюю долю гіпофіза, дзе накопліваецца (дэпануецца) і вылучаецца ў кроў. Мае алігапептыдную будову.

Thumb
Структура малекулы аксітацыну

Фізіялагічнае дзеянне

Аксітацын аказвае стымулюючае ўздзеянне на гладкую мускулатуру шыйкі маткі, павышае сутаргаваю актыўнасць і ў меншай ступені тонус міяметрыя. У малых канцэнтрацыях аксітацын павялічвае частату і амплітуду сутаргаў маткі, а ў вялікіх канцэнтрацыях спрыяе павышэнню тонусу маткі, пачашчэнню і пасіленню яе сутаргаў (аж да тэтанічных сутаргаў або развіцця кантрактуры маткі). Аксітацын выклікае пасіленне сакрэцыі пралактыну, а таксама сутаргі міяэпітэліяльных клетак, што атачаюць альвеолы малочнай залозы, павялічваючы выпрацоўку малака. Аксітацын мае таксама слабыя вазапрэсінападобныя антыдыўэтычныя ўласцівасці.

Remove ads

Літаратура

  • Биологический энциклопедический словарь / Гл. ред М. С. Гиляров. Ред. колл. А. А. Баев, Г. Г. Винберг, Г. А. Заварзин и др.. — 2-е изд. исправл. М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 422. — 864 с. 150 000 экз. ISBN 5-85270-002-9. (руск.)
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads