Remove ads

Актыўны слоўнік, актыўны запас слоў[1] — частка лексічнага і фразеалагічнага складу мовы, якая ўжываецца ў дадзены перыяд у той ці іншай маўленчай сферы[2]. Грае найбольш важную ролю пры выкананні мовай камунікатыўнай функцыі. Уключае адносна абмежаваную колькасць лексічных адзінак, якія асабліва часта выкарыстоўваюцца ў маўленні ў сувязі з найбольш істотнымі для дадзенага грамадства рэаліямі[3]. Супрацьпастаўляецца пасіўнаму слоўніку.

Для актыўнага слоўніка характэрная зменлівасць: частка яго элементаў, застаючыся зразумелай носьбітам мовы, паступова пераходзіць у склад пасіўнага слоўніка; наадварот, новыя словы з часам могуць паступаць у актыўны слоўнік. У некаторых выпадках адзінка, сышоўшы з актыўнага слоўніка, пазней вяртаецца ў яго. Аднак ядро актыўнага слоўніка, якое складаецца са стылістычна нейтральных адзінак з развітой сістэмай значэнняў, высокай спалучальнасцю і словаўтваральнай актыўнасцю, змяняецца павольна[3].

Прыналежнасць лексічнай адзінкі да актыўнага слоўніка характарызуецца ў даведачнай літаратуры адмысловымі індэксамі (у прыватнасці, частатой), для атрымання якіх выкарыстоўваюцца метады лінгвістычнай статыстыкі і сацыялінгвістыкі[3]. Названыя індэксы ўлічваюцца пры стварэнні слоўнікаў-мінімумаў, якія мадэлююць актыўны слоўнік мовы.

Remove ads

Іншыя значэнні тэрміна

Варта адрозніваць актыўны слоўнік мовы і актыўны слоўнік асобнага яе носьбіта, які ў псіхалінгвістыцы вызначаецца як сукупнасць лексічных адзінак, што свабодна выкарыстоўваюцца індывідам у спантанным маўленні. Асобны носьбіт мовы можа не выкарыстоўваць тыя ці іншыя пласты прафесійнай тэрміналогіі, кніжнай або экспрэсіўнай лексікі і фразеалогіі, што не выключае іх прылічэння да агульнага актыўнага слоўніка мовы[3].

У лексікаграфічнай тэорыі Л. У. Шчэрбы пад актыўным слоўнікам разумеецца лексікаграфічны дапаможнік, які палягчае таму, хто размаўляе або піша, выбар і ўжыванне лексічных адзінак[3].

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads