Акцыянернае таварыства
прадпрыемства ва ўласнасці пайшчыкаў From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Акцыянернае таварыства (АТ) — арганізацыйна-прававая форма прадпрыемства ў Рэспубліцы Беларусь, якая аб’ядноўвае фізічных і юрыдычных асоб для сумеснай гаспадарчай дзейнасці.
Акцыянернае таварыства можа быць адкрытым (ААТ) і закрытым (ЗАТ). Акцыі адкрытага акцыянернага таварыства могуць свабодна набывацца без згоды іншых акцыянераў, пры гэтым ААТ павінна штогадова публікаваць агульнадаступную справаздачу аб выніках сваёй дзейнасці, што дае падставы называць такое прадпрыемства публічнай кампаніяй. Акцыі закрытага акцыянернага таварыства размяркоўваюцца толькі сярод загадзя вызначанага кола асоб, што набліжае такое прадпрыемства да прыватнай кампаніі.
Як і статутны капітал таварыства з абмежаванай адказнасцю, статутны капітал АТ падзелены на пэўную колькасць акцый. Удзельнікамі акцыянернага таварыства (акцыянерамі) могуць быць юрыдычныя альбо фізічныя асобы, якія ўзялі ўдзел у фармаванні статутнага фонду акцыянернага таварыства за кошт грашовага альбо маёмаснага ўнёску. Акцыянеры не адказваюць па яго абавязальніцтвах і нясуць рызыку стратаў, звязаных з дзейнасцю акцыянернага таварыства, толькі ў рамках вартасці належачых ім акцый.
Заснавальнікі акцыянернага таварыства складаюць паміж сабой у пісьмовай форме дагавор, у ім вызначаюць парадак ажыццяўлення сумеснай дзейнасці па стварэнні акцыянернага таварыства, памер статутнага фонду, катэгорыі выпусканых акцый і парадак размяшчэння, а таксама іншыя ўмовы, прадугледжаныя заканадаўствам.
У статуце акцыянернага таварыства фіксуюцца мэты таварыства, памер капіталу, парадак кіравання, структура кіруючых органаў і іншае.
Акцыянернае таварыства не можа быць створана адной асобай ці складацца з адной асобы. Калі акцыі акцыянернага таварыства набыты адной асобай, то яно павінна быць ператворана ва ўнітарнае прадпрыемства ці ліквідавана.
Remove ads
Гл. таксама
- Aktiengesellschaft
- Дывідэнд
- Залаты парашут
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads