Алаброгі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Алаброгі
Remove ads

Алаброгі (лац.: Allobroges) — вялікі кельцкі народ у Нарбонскай Галіі, які жыў паміж Ронай і Ізерам, у паўночнай частцы Дафінэ і Савоі да Жэнеўскага возера.

Хуткія факты Алаброгі ...

Каля 123 да н.э. яны безпаспяхова спрабавалі абараніць Галію ад рымлян, якія каля 125 да н.э. пачалі рабіць першыя значныя заваяванні на паўднёвым усходзе гэтай краіны; у 121 да н.э. яны былі падпарадкаваны рымскаму валадарству Квінтам Фабіем Максімам, які атрымаў за гэту мянушку «Allobrogicus», але канчаткова ўвайшлі ў склад Нарбонскай правінцыі толькі пры Юліі Цэзары.

Галоўным горадам алаброгаў была Віена, памежным жа з гельветамі — Жэнева. З іншых іх гарадоў варта згадаць яшчэ Cularo, пераназваны каля 379 у Gratianopolis, цяперашні Грэнобль.

Remove ads

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads