Алатропія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Алатро́пія (ад стар.-грэч.: αλλος — «іншы», τροπος — «заваротак, уласцівасць») — здольнасць хімічнага элемента існаваць у выглядзе некалькіх простых рэчываў (алатрапічных мадыфікацый), розных паводле фізічных і хімічных якасцей. Алатропія можа быць абумоўленая ўтварэннем крышталёў розных форм (прыватны выпадак полімарфізму), напр., вуглярод у выглядзе графіту або алмазу, ці рознай колькасцю атамаў у малекуле простага рэчыва, напр., кісларод O2 і азон O3. Вядома каля 400 алатрапічных мадыфікацый хімічных элементаў.
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |
У іншым моўным раздзеле ёсць паўнейшы артыкул Allotropy(англ.) |
Remove ads
Гісторыя
Паняцце алатропіі ўведзена ў навуку Ё. Берцэліусам у 1841 годзе для абазначэння розных форм існавання элементаў; адначасова ён меркаваў, відаць, ужыць яго і да ізамерыі злучэнняў. Пасля прыняцця гіпотэзы А. Авагадра ў 1860 годзе стала зразумела, што элементы могуць існаваць у выглядзе шмататамных малекул, напрыклад, О2 — кісларод і О3 — азон.
У пачатку XX стагоддзя было прызнана, што адрозненне ў крышталічнай структуры простых рэчываў (напрыклад, вугляроду ці фосфару) таксама з’яўляюцца прычынай алатропіі. У 1912 годзе В. Оствальд адзначыў, што алатропія элементаў з’яўляецца проста прыватным выпадкам палімарфізму крышталяў, і прапанаваў адмовіцца ад гэтага тэрміна. Аднак да гэтага часу гэтыя тэрміны выкарыстоўваюцца паралельна. Алатропія адносіцца толькі да простых рэчываў, незалежна ад іх агрэгатнага стану; палімарфізм — толькі да цвёрдага стану незалежна ад таго, простае гэта рэчыва або складанае. Такім чынам, гэтыя тэрміны супадаюць для простых цвёрдых рэчываў (крышталічная сера, фосфар, жалеза і інш.).
Remove ads
Гл. таксама
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads