Ала Аляксандраўна Орса-Рамана

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ала Аляксандраўна Орса-Рамана (1936, г. Навагрудак, Польшча, цяпер у Гродзенскай вобласці, Беларусь) — грамадскі і культурны дзеяч беларускай дыяспары ў ЗША, амерыканскі вучоны-хімік. Доктар хімічных навук (1967). Дачка Аляксандра Орсы.

Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася ў Навагрудку ў 1936 годзе. З 1944 года ў Германіі, дзе вучылася ў Беларускай гімназіі імя Янкі Купалы (1945—1949). У 1949 годзе разам з бацькамі пераехала ў ЗША. Скончыла гарадскі (1957) і політэхнічны ўніверсітэты  (руск.) ў Нью-Ёрку. З 1971 года выкладчык, потым прафесар кафедры біяхіміі Нью-Ёркскага гарадскога ўніверсітэта. Старшыня Бруклінскага аддзела Амерыканскага хімічнага таварыства, член Амерыканскай крышталеграфічнай асацыяцыі  (руск.) і Амерыканскага камітэта па хіміі.

У 1956—1992 кіраўнік беларускага танцавальнага ансамбля «Васілёк» (Нью-Ёрк). Прапагандуе ў ЗША беларускую культуру і гісторыю. Актывістка Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы за мяжой. Член Беларуска-амерыканскага задзіночання, Беларускага інстытута навукі і мастацтва ў Нью-Ёрку і іншых грамадскіх арганізацый беларусаў у ЗША. Аказвае дапамогу пацярпелым ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Аўтар навуковых прац па даследаванні крышталічнай структуры арганічных злучэнняў у нізкіх тэмпературах.

Remove ads

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads