Алег Аляксандравіч Судлянкоў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Алег Аляксандравіч Судлянкоў (8 мая 1940, Хабараўск — 13 чэрвеня 2022, Мінск) — беларускі бібліяфіл, калекцыянер графікі, кніжных знакаў.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў Хабараўску, вучыўся ў сярэдняй школе ў Прыбалтыцы; але большая частка яго жыцьця звязана з Беларуссю і Мінскам. Па адукацыі інжынер (скончыў два політэхнічныя інстытуты — у Мінску і ў Ташкенце ). Пачаў збіраць экслібрысы з 1966 года. Сабраў некалькі тысяч такіх кніжных знакаў.
Аўтар шматлікіх артыкулаў пра экслібрыс у перыядычным друку, а таксама аўтарскіх публікацый у часопісах «Нёман», «Мастацтва». Арганізатар, удзельнік выставачных праектаў. Ахвотай перадаваў для экспазыцыі розных музеяў і выставак кніжныя знакі са сваёй калекцыі.
Арганізаваў выданне ў Кіеве некалькіх кніг беларускіх кніжных графікаў — Генадзя Вяля, Рамана Сустава, Юрыя Якавенкі. Дапамог мінскаму выдаўцу Але Зміёвай выдаць серыю альбомаў, прысвечаных творчасці такіх экслібрысістаў, як Ганна Ціханава, Арлен Кашкурэвіч, Мікола Селяшчук, Юрый Якавенка, Генадзь Вяль[1].
Быў добра знаёмы з такімі легендамі і стварэння кніжнага знака, і яго калекцыянавання, як Сяргей Фарцінскі, Лембіт Лыхмус, Якаў Бэрдзічэўскі, Алег Ласунскі, Валер Палікарпаў, Генадзь Вяль, Фёдар Шурмялёў.
Remove ads
Творы
Кнігі
- «Гісторыя беларускіх кніжных знакаў XVI—XX стст.», 2022, выдавецкі дом «Звязда»[2]
Зноскі
- Памёр Алег Судлянкоў — вядомы калекцыянер графікі і кніжных знакаў Архівавана 14 чэрвеня 2022., Звязда, 14-06-2022
- Дзе і чаму з’явіліся кніжныя знакі, Звязда, 17.04.2022
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads