Алег Вітальевіч Кабяк

беларускі сацыёлаг From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Алег Вітальевіч Кабяк (нар. 21 чэрвеня 1973, Мінск) — беларускі сацыёлаг, прафесар, спецыяліст у галіне эканамічнай сацыялогіі і сацыялагічнага мадэліравання. Аўтар навуковых публікацый па тэматыцы эканамічных паводзін асобных і калектыўных гаспадарчых суб’ектаў.

Хуткія факты Алег Вітальевіч Кабяк, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 21 чэрвеня 1973 года ў Мінску ў сям’і настаўнікаў. У 1990 годзе скончыў СШ № 1 г. Мінска з залатым медалём. У 1995 годзе скончыў філасофска-эканамічны факультэт БДУ па спецыяльнасці «Сацыялогія» (атрымаў дыплом з адзнакай). У 1998 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па спецыяльнасці 22.00.03 — «Эканамічная сацыялогія». У 2001 годзе атрымаў атэстат дацэнта па спецыяльнасці «Сацыялогія».

З 1998 па 2005 гады працаваў у Інстытуце сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. У 1999 годзе выконваў абавязкі вучонага сакратара гэтага інстытута. У 2006 годзе быў загадчыкам сектара грамадска-функцыянальных інавацый у Інстытуце эканомікі НАН Беларусі. З лістапада 2006 па кастрычнік 2011 года — намеснік дырэктара па навуковай рабоце Мінскага навукова-даследчага інстытута сацыяльна-эканамічных праблем. З лістапада 2011 г. па красавік 2013 года — дырэктар гэтага інстытута. З лістапада 2013 года навучаецца ў дактарантуры на кафедры сацыялогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З верасня 2016 года працуе прафесарам кафедры сацыялогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Выкладчыцкай дзейнасцю займаецца з 1995 года. Працаваў у якасці дацэнта і прафесара ў Мінскім гарадскім інстытуце развіцця адукацыі, Інстытуце кіравання і прадпрымальніцтва, Акадэміі парламентарызму і прадпрымальніцтва, Міжнародным гуманітарна-эканамічным інстытуце, Інстытуце сучасных ведаў.

Уваходзіць у склад Дзяржаўнай экзаменацыйнай камісіі, якая прымае выпускныя экзамены па спецыяльнасці «Сацыялогія» (у якасці старшыні камісіі) і «Эканоміка прадпрыемства» (у якасці члена камісіі) у Міжнародным гуманітарна-эканамічным інстытуце.

Remove ads

Узнагароды

Remove ads

Навуковыя працы

Апублікавана больш за 100 навуковых прац, сярод якіх 3 індывідуальных манаграфіі і больш за 20 артыкулаў. Аўтар і суаўтар шэрагу навучальных дапаможнікаў па эканамічнай сацыялогіі для студэнтаў ВНУ з грыфам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Бібліяграфія

  • Эканамічныя паводзіны: прынцыпы і метады сацыялагічнага мадэлявання / А. В. Кабяк. — Мінск: РІВШ, 2015. — 240 с.
  • Эканамічны чалавек: заканамернасці фарміравання мыслення і механізмы кіравання паводзінамі. — Мн., 2006.
  • Нерэгістрырумае беспрацоўе ў Беларусі // Сацыялагічныя даследаванні. — 2003. — № 7 (у суаўт. з Г. Н. Сакаловай).
  • Эканамічныя паводзіны рэспандэнтаў у кантэксце іх ацэнак матэрыяльнага становішча сваіх сем’яў і сацыяльна-эканамічнай сітуацыі ў Рэспубліцы Беларусь // Гуманітарна-эканамічны веснік. — 2003. — № 1.
  • Асаблівасці механізму інавацыйнага працэсу як праява дамінант культуры гаспадарання прадпрыемства // Сацыялогія. — 2002. — №
  • Эканоміка-сацыялагічны слоўнік. — Мн., 2002 (у суаўт.).
  • Эканамічная сацыялогія. Вучэбны дапаможнік. — Мн., 2002.
  • Эканамічнае паводзіны гаспадарчага суб’екта: сацыялагічны аналіз. — Мн., 2002.
  • Культура гаспадарання прадпрыемстваў: сацыялагічны аналіз // Сацыялагічныя даследаванні. — 2001. — № 9.
  • Эканамічная сацыялогія: Практыкум. — Мн., 2000; 2001; 2002 (у суаўт.).
  • Эканамічная сацыялогія: Пытанні і адказы. — Мн., 1999; 2000; 2001 (у суаўт.).
  • Эканамічныя паводзіны прадпрыемства і форма ўласнасці: сацыялагічны аналіз // Беларускі эканамічны часопіс. — 1998. — № 4.
  • Павышэнне эфектыўнасці ўзаемадзеяння службы занятасці з прамысловым прадпрыемствам. — Мн., 1997 (у суаўт.).
  • Патрэбнасць у кадрах недзяржаўных прадпрыемстваў: прафесійна-кваліфікацыйная структура. — Мн., 1996 (у суаўт.).
Remove ads

Спасылкі

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads