Алег Георгіевіч Палячонак

вучоны-хімік From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Алег Георгіевіч Палячонак (11 снежня 1936, Ленінград, РСФСР) — беларускі хімік-неарганік. Доктар хімічных навук (1973), прафесар (1975). Член Амерыканскае хімічнае таварыства (2010).

Хуткія факты Алег Георгіевіч Палячонак, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Ленінградскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Жданава (спецыяльнасць «Хімія», кваліфікацыя «Радыяхімія», 1959; аспірантура, 1963).

Працаваў у Дзяржаўным аптычным інстытуце імя С. І. Вавілава (Ленінград; 1963—1966, старшы навуковы супрацоўнік), Беларускім тэхналагічным інстытуце імя С. М. Кірава (1966—1979, з 1973 — загадчык кафедры), Магілёўскім дзяржаўным універсітэце харчавання (інжынерна-тэхналагічны факультэт завочнай адукацыі, кафедра хіміі, з 1991 — загадчык кафедры, у 1979—1986 — рэктар).

Навуковыя інтарэсы: неарганічная хімія; хімія рэдкіх і рэдказямельных элементаў; хімічная тэрмадынаміка.

Remove ads

Узнагароды

Медалі «Ветэран працы» (1987), «За працоўныя заслугі» (2008); нагрудныя знакі «Жителю блокадного Ленинграда» (1989), «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» (1993) і інш[1][2].

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads