Алег Канстанцінавіч Папоў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Алег Канстанцінавіч Папоў
Remove ads

Алег Канстанцінавіч Папоў (31 ліпеня 1930, вёска Вырубава, Маскоўская вобласць — 2 лістапада 2016, Растоў-на-Доне) — савецкі і расійскі артыст цырка (клоўн), акцёр , рэжысёр . Народны артыст СССР (1969).

Хуткія факты Алег Канстанцінавіч Папоў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Алег Канстанцінавіч Папоў нарадзіўся 31 ліпеня 1930 г у вёсцы Вырубава Кунцаўскага раёна Маскоўскай вобласці (цяпер вёска ўваходзіць у гарадское паселішча Адзінцова Адзінцоўскай раёна Маскоўскай вобласці). Неўзабаве сям'я пераехала ў Маскву і пасялілася ў раёне стадыёна «Дынама».

У 1943 годзе Алег паступае вучнем слесара на паліграфічны камбінат «Праўда».

У наступным, 1944 годзе, займаючыся ў гуртку акрабатыкі Палаца спорту «Крылы Саветаў», ён пазнаёміўся са студэнтамі цыркавога вучылішча, пабываў на іх рэпетыцыях. У гэтым жа годзе Алег паступае ў Дзяржаўнае вучылішча цыркавога мастацтва, якое заканчвае ў 1950 годзе па спецыяльнасці эксцэнтрык на дроце.

Пачаў сваю кар'еру эквілібрыстам, выступаючы з нумарам «Эксцэнтрык на свабодным дроце» (рэжысёр-педагог С. Марозаў). У 1951 годзе дэбютаваў у якасці дывановага клоўна ў Саратаўскім цырку. Канчаткова зацвердзіўся ў гэтым амплуа ў Моладзевым цыркавым калектыве (1951—1953). Стварыў артыстычны вобраз «Сонечнага клоўна» — безжурботнага хлопца з капой русых валасоў у знарочыста шырокіх паласатых штанах і клятчастай шапачцы. У сваіх выступах выкарыстоўвае такія прыёмы як эквілібрыстыка, акрабатыка, жангліраванне, парадыраваннем цыркавых нумароў, але галоўнае месца ў яго выступах займаюць антрэ, вырашаныя сродкамі буфанады і эксцэнтрыкі. Сярод лепшых рэпрыз Алега Папова — «Повар», «Свісток», «Прамень».

Часта здымаўся ў кіно, выступаў у якасці рэжысёра цыркавых спектакляў.

З 1991 года жыў і працаваў у Германіі пад сцэнічным псеўданімам Шчаслівы Ганс.

Remove ads

Зноскі

1. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 13 жніўня 2015.

2. Попов Олег Константинович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

3. Deutsche Nationalbibliothek Record #119548186 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.

Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads