Алег Паўлавіч Табакоў
савецкі і расійскі акцёр тэатра і кіно From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Алег Паўлавіч Табакоў (17 жніўня 1935[1][2], Саратаў[3] — 12 сакавіка 2018[4][1][…], Масква[5]) — савецкі і расійскі акцёр тэатра і кіно, тэатральны рэжысёр і педагог. Народны артыст СССР (1986). Лаўрэат Дзяржаўных прэмій СССР і РФ (1967, 1997).
Мастацкі кіраўнік МХТ імя А. П. Чэхава. Заснавальнік, мастацкі кіраўнік тэатра пад кіраўніцтвам Алега Табакова. Прэзідэнт фестывалю дакументальнай меладрамы «Саратаўскія пакуты». Член Савета па культуры пры Прэзідэнце Расіі.
Быў шпіталізаваны ў канцы лістапада 2017 года. Алег Табакоў перанёс экстранную аперацыю, пасля якой акцёра падключылі да апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх[6]. Памёр 12 сакавіка 2018 года ва ўзросце 82 гадоў.
Remove ads
Фільмаграфія
- 1968 — «Вайна і мір» — Мікалай Растоў
- 1969 — «Штрыхі да партрэта У. І. Леніна» — Мікалай Бухарын
- 1973 — «Сямнаццаць імгненняў вясны» — Шэленберг
- 1976 — «Марк Твен супраць…» — Марк Твен
- 1978 — «Д’Артаньян і тры мушкецёры» — кароль Людовік XIII
- 1979 — «Масква слязам не верыць» — Валодзя
- 1987 — «Чалавек з бульвара Капуцынаў» — уладальнік салуна Гары Мак-К’ю
- 2002 — «Лэдзі на дзень» — мэр Нью-Ёрка
Remove ads
Узнагароды
- Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1967) — за выкананне ролі Аляксандра Фёдаравіча Адуева ў спектаклі «Звычайная гісторыя» паводле Івана Ганчарова
- Заслужаны артыст РСФСР (1969)
- Народны артыст РСФСР (1977) — за заслугі ў вобласці савецкага кінамастацтва
- Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга СССР (1982) — за заслугі ў вытворчасці савецкіх тэлефільмаў і актыўны ўдзел ў стварэнні фільма «Сямнаццаць імгненняў вясны»
- Залатая маска (1996, 2017)
- Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Расіі (1997)
- Медаль «У памяць 850-годдзя Масквы» (1997)
- Ордэн «За заслугі перад Айчынай» II ступені (2005) — за выбітны ўнёсак у развіццё тэатральнага мастацтва і шматгадовую творчую дзейнасць
- Ордэн Крыжа зямлі Марыі 3 ступені (Эстонія, 2005)
- Афіцэр Ордэна Ганаровага легіёна (Францыя, 2013)
Remove ads
Зноскі
- Oleg Tabakov // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- abART Праверана 1 красавіка 2021.
- Умер Олег Табаков // Meduza — Ilya Krasilyshik, Galina Timchenko, 2018. Праверана 12 сакавіка 2018.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads