Алег Уладзіміравіч Антоненка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Алег Уладзіміравіч Антоненка (нарадзіўся 1 ліпеня 1971, Мінск) — беларускі хакеіст. Заслужаны майстар спорту Беларусі. Выступае за хакейны клуб «Дынама» (Мінск).
Выхаванец хакейнай школы «Юнацтва». Скончыў інстытут фізічнай культуры і спорту ў Набярэжных Чаўнах, Расія.
Выступаў за каманды «Прагрэс»-ШВСМ (Гродна), «Дынама» (Мінск), «Цівалі» (Мінск), «Северсталь» (Чарапавец, Расія), «Нафтахімік» (Ніжнекамск, Расія), «Ак Барс» (Казань, Расія), «Слаўнафт» (Всецін, Чэхія), «Тарпеда» (Ніжні Ноўгарад, Расія), «Металург» (Навакузнецк, Расія), «Гомель», МВД (Маскоўская вобл., КХЛ), «Аўтамабіліст» (Екацерынбург, КХЛ), «Дынама» (Мінск, КХЛ).
Чэмпіён СССР сярод моладзі (1990). Чэмпіён Расіі (1998). Чэмпіён Беларусі (1993—1995, 2007), срэбраны прызёр (2006). Пераможца Кубка Беларусі (2006). Лепшы хакеіст Беларусі (2007). Удзельнік ЧС-94, −97, −98, −99, −01, −02, −04, −06, −07, −08, −09, ОГ-98, −02, −10.
За зборную Беларусі згуляў 145 гульняў, набраў 101 (51+50) пункт, атрымаў 105 хвілін штрафу. Нёс дзяржаўны сцяг на цырымоніі адкрыцця Зімовых Алімпійскіх гульняў 2010 [2].
Remove ads
Зноскі
- https://www.iihf.com/en/events/2017/wm/teams/roster/45642/belarus/ — Міжнародная федэрацыя хакея на лёдзе. Праверана 25 чэрвеня 2024.
- ХХI зімовыя Алімпійскія гульні адкрываюцца ў Ванкуверы БелТА, 12 лютага 2010
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads