Алег Уладзіміравіч Хадыка
беларускі мастацтвазнаўца, рэстаўратар, педагог From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Алег Уладзіміравіч Хадыка (1 студзеня 1942, Мінск — 11 чэрвеня 2021, Мінск) — беларускі мастацтвазнаўца, рэстаўратар, педагог.
Remove ads
Біяграфія
Рос без бацькі. Скончыў у 1966 годзе архітэктурны факультэт Беларускага політэхнічнага інстытута[1].
З 1964 года працаваў выкладчыкам архітэктурнага факультэта Беларускага політэхнічнага інстытута. Трохі пазней стаў супрацоўнікам Міністэрства культуры, займаўся прыцягненнем новых кадраў у рэстаўрацыйную сферу Беларусі.
З 1975 года выкладаў на мастацкім факультэце Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута[1]. Быў выкладчыкам вядомага беларускага мастака Юрыя Несцярука. У 1981 годзе Алег Хадыка ўнёс уклад у адраджэнне беларускай батлейкі як жанру народнага тэатральнага мастацтва. Прапанаваў стварыць у Смаргонскай кальвінісцкай царкве Музей батлейкі. Яго вучні Алесь Лось і Яўгенія Ліс, студэнты графічнага факультэта БДТМІ, паспяхова рэалізавалі гэтую ідэю.
Алег Хадыка захапляўся мовай ідыш і далучаў да яе сваіх вучняў, у прыватнасці, Аляксандра Астравуха[2][3]. Уваходзіў у мастацкі савет, які зацвярджаў тэмы, эскізы і выкананне манументальна-дэкаратыўных твораў.
Член Беларускага саюза мастакоў з 1975 года[1].
Remove ads
Навуковая дзейнасць
Працаваў у галіне тэорыі мастацтва. Выступаў у рэспубліканскім і замежным друку. Асноўныя работы: артыкулы «Адхіленне ў мастацкай творчасці», «Форма і яе імя», «Мысленны эксперымент у мастацкім праектаванні», «Прыгоды на курорце Сяргея Эйзенштэйна», «Аб жанры архітэктурных фантазій»[1].
Асноўныя працы
- Праект рэстаўрацыі замкавага комплексу ў гарадскім паселішчы Мір. Прапанаваў сістэму захавання аб’екта.
- Праект рэстаўрацыі інтэр’ерных роспісаў Свята-Петра-Паўлаўскага сабора.
- Праект рэстаўрацыі Камянецкай вежы
- Праект рэстаўрацыі Лідскага замка
Зноскі
- Хадыка Алег Уладзіміравіч // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads