Алег Уладзіміравіч Чысцік
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Алег Уладзіміравіч Чысцік (20 кастрычніка 1940, в. Клімаўка, Гомельскі раён, Гомельская вобласць — 23 лістапада 2014) — беларускі аграглебазнавец, аграхімік. Доктар сельскагаспадарчых навук (1992), прафесар.
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію (1969).
Працаваў у інстытуце «Латдзіпразем» (г. Рыга, Латвія, з 1969, інжынер), Беларускім навукова-даследчым інстытуце глебазнаўства і аграхіміі (з 1970, навуковы супрацоўнік), Міжнародным дзяржаўным экалагічным універсітэце імя А. Д. Сахарава (Мінск, 1992—2012, дырэктар дэпартамента Міжнароднага вышэйшага каледжа, у 1999—2006 — загадчык кафедры экалагічнага маніторынгу, з 2006 — прафесар кафедры экалагічнага маніторынгу і менеджменту).
Навуковыя інтарэсы: фізіка-хімічныя асаблівасці эрадзіраваных глебаў, захаванне і абнаўленне іх урадлівасці; гарызантальная міграцыя радыенуклідаў у аграэкасістэмах і інш.
Remove ads
Узнагароды
Нагрудны знак «Выдатнік адукацыі».
Бібліяграфія
- Агрохимические свойства дерново-подзолистых пылевато-суглинистых эродированных почв и особенности применения удобрений : автореферат диссертации … доктора сельскохозяйственных наук : 06.01.04 ; 06.01.03 / Чистик Олег Владимирович. — Минск, 1992.
- Агрохимическая характеристика эродированных дерново-подзолистых почв Центральной части БССР и эффективность удобрений на них : автореферат диссертации … кандидата сельскохозяйственных наук : 06.01.04 / Чистик Олег Владимирович. — Рига, 1979.
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads