Алей (рака)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Але́й (руск.: Але́й)[1] — рака ў азіяцкай частцы Расіі, у Алтайскім краі, левы прыток ракі Об.
Даўжыня ракі 858 км. Плошча вадазбору 21 100 км². Сярэдні расход вады 33,8[2] м³/с. Аб’ём сцёку 1,067[2] км³/год. Рака працякае ў межах Руднага Алтая і па Прыобскаму плато[1]. У вярхоўі — паўгорная рака. У сярэднім і ніжнім цячэнні рэчышча меандруе.
Каля ракі гарады Алейск, Рубцоўск. У вярхоўі Алея ў 1979 годзе створана Гілёўскае вадасховішча[2]. Ніжэй па цячэнню знаходзіцца падпорная плаціна Алейскай арашальнай сістэмы, пабудаваная ў 1939 годзе[2]. Каля горада Рубцоўск — Склюіхінскае вадасховішча[2].
У рацэ водзяцца шчупак, акунь, лешч, язь, карась сярэбраны, сібірская плотка, гальян азёрны[3].
Remove ads
Прытокі
Сярод прытокаў Алея: Краснаярка, Чысцюнька, Язеўка, Вавілон, Паспелтха, Кізіха, Залатушка, Сухая Рэчка, Талаўка, Каменка, Бярозаўка, Плоская, Круціха, Часнакоў Алей і інш.[4]
Зноскі
- Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
- Лифляндский заказник // Официальный сайт Алтайского края Архівавана 23 лютага 2018. (руск.)
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads