Александру Някша
румынскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Александру Серджу Някша (рум.: Alexandru Sergiu Neacșa; нар. 3 верасня 1991, Дрэгэшані, Румынія) — румынскі футбаліст, паўабаронца клуба «Хунедаара».
Remove ads
Клубная кар’ера
З 2009 года выступаў за клуб «Газ Метан» з роднага горада Краёва, які потым пераехаў у Драбета-Турну-Северын і змяніў назву на «Турну-Северын». Разам з гэтым клубам у 2012 годзе выйшаў у румынскую Лігу 1. Пасля 2013 года гуляў за іншыя клубы элітнага румынскага дывізіёна, як то «Карону», КСУ і «Вііторул». Пакінуў апошні клуб у лістападзе 2014 года.
З чэрвеня 2015 года знаходзіўся на праглядзе ў мінскім «Дынама»[2]. 11 ліпеня падпісаў кантракт з клубам[3]. У складзе дынамаўцаў стаў пераважна выхадзіць на замену. 15 жніўня забіў свой адзіны гол за «Дынама», якім дапамог перамагчы салігорскі «Шахцёр» (1:0). Па заканчэнні кантракта ў снежні 2015 года пакінуў беларускі клуб[4].
У лютым 2016 года праходзіў прагляд у балгарскім клубе «Берое»[5], аднак у выніку апынуўся ў клубе другога румынскага дывізіёна «Газ Метан». Пазней перайшоў у «Германштат», у складзе якога выйграў Лігу III, а ў пачатку 2018 года далучыўся да «Лучафэрула». У ліпені 2018 года перайшоў у «Энергецічанул».
У 2019 годзе стаў іграком клуба «Вііторул» з Шэлімбэра, якому дапамог высйці ў другі румынскі дывізіён. У студзені 2022 года перайшоў у «Хунедаару».
Remove ads
Дасягненні
Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі: 2015
Пераможца румынскай Лігі III: 2016/17 (Серыя V), 2020/21 (Серыя VII)
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads