Алексантэрынкату
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Алексантэрынкату (фінск.: Aleksanterinkatu, шведск.: Alexandersgatan — Аляксандраўская вуліца) — гістарычная цэнтральная вуліца Хельсінкі. Назва вуліцы — адна з нешматлікіх захаваных з часу знаходжання Фінляндыі ў складзе Расіі. Большая частка такіх вуліц была пераназвана.
Remove ads
Гісторыя
Паводле плана забудовы фінскай сталіцы, распрацаванага архітэктарам Карлам Людвігам Энгелем, гэта вуліца павінна была стаць галоўнай шыротнай вуліцай горада, памеры якога былі значна меншыя сучасных. Вуліца пачынаецца непадалёк ад Прэзідэнцкага палаца (былой рэзідэнцыі рускіх генерал-губернатараў Фінляндыі), праходзіць праз Сенацкую плошчу і цягнецца да сучаснага праспекта Манергейма (фінск.: Mannerheimintie. шведск.: Mannerheimsgatan) — сучаснай галоўнай і самай доўгай вуліцы фінскай сталіцы.
Першапачатковая назва вуліцы — Суўрыкату (фінск.: Suurikatu, шведск.: Storgatan), што азначае «Вялікая вуліца». Сучасную назву атрымала ў 1833 годзе. Шырока распаўсюджана і гутарковая назва вуліцы — Alexi (Алексі).
Remove ads
Сучаснае значэнне

На працягу ўсёй сваёй гісторыі вуліца была і застаецца адной з галоўных гандлёвых вуліц Хельсінкі. Тут размешчана мноства крам розных гандлёвых сетак, у тым ліку адна з першых буйных крам Фінляндыі «Алексі, 13», першая па часе адкрыцця ў Фінляндыі фірменная крама фірмы «Nokia», банкі, рэстараны, кафэ. У той жа час вуліца ўяўляе сабой адзін з галоўных турысцкіх аб'ектаў сталіцы Фінляндыі. З 1948 года ў перыяд Калядных свят яна заўсёды ўпрыгожваецца[2].
Remove ads
Транспарт

Адзіны від грамадскага транспарту, маршруты якога праходзяць праз Алексантэрынкату — трамвай, маршруты 3В і 3Т (турысцкі), 4 і 4А, 7А і 7В. 3В і 3Т, як і 7А і 7В, ходзяць па адным і тым жа кальцавым маршруце, але ў розныя бакі, 4 і 4А ходзяць на паўвостраў Катаянака, 4А — да тэрмінала Viking Line у адпаведнасці з раскладам прыбыцця і адпраўлення паромаў.
Зноскі
- Калядныя агні запаліліся ў Хельсінкі // Сайт тэлерадыёкампаніі Yleisradio Oy. Novosti po-russki. — 24 лістапада 2013.(Праверана 13 верасня 2025)
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads