Алекса Відзіч
сербскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Алекса Відзіч (нар. 29 верасня 1994, Ужыцэ, Сербія) — сербскі футбаліст, абаронца армянскага клуба «Шырак» з Гюмры.
Remove ads
Клубная кар’ера
Выхаванец клуба «Слабада» з роднага горада Ужыцэ. У сезоне 2013/14 выступаў на правах арэнды ў клубе «Мачва», пасля вярнуўся ў «Слабаду», якая на той час выбыла ў Першую лігу з Суперлігі. На працягу трох з паловай сезонаў абараняў колеры роднага клуба ў Першай лізе, за гэты час стаў адным з лідараў каманды і яе капітанам.
У студзені 2018 года далучыўся да складу дэбютанта беларускай Вышэйшай лігі — клуба «Смалявічы» — і ў сакавіку падпісаў з ім кантракт[2]. У складзе каманды стаў іграком стартавага складу. Па выніках сезона 2018 «Смалявічы» выбылі ў Першую лігу, і Алекса пакінуў клуб.
У сакавіку 2019 года праходзіў прагляд у «Мінску» і ў выніку падпісаў кантракт з клубам[3]. У сталічным клубе таксама стаў адным з асноўных ігракоў. У студзені 2020 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Мінск»[4].
У лютым 2020 года стаў іграком чарнагорскай «Будучнасці»[5], а ў ліпені вярнуўся ў Сербію, папоўніўшы склад «Злацібар», аднак пераважна заставаўся на лаўцы запасных і ў канцы года пакінуў каманду. У жніўні 2021 года далучыўся да «Раднічкаў» са Срэмскай-Мітравіцы.
У ліпені 2022 года перайшоў у армянскі «Шырак».
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads