Алексіс Цыпрас

From Wikipedia, the free encyclopedia

Алексіс Цыпрас
Remove ads

Алексіс Цыпрас (грэч. Αλέξης Τσίπρας; нар. 28 ліпеня 1974 года, Афіны) — грэчаскі палітык, старшыня партыі «Сінаспізмас» і лідар Кааліцыі радыкальных левых (СІРЫЗА). З 2015 да 2019 года прэм’ер-міністр Грэцыі.

Хуткія факты Алексіс Цыпрас, прэм’ер-міністр Грэцыі ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў сярэднюю школу ў сталічным раёне Амбелакіпі. Адукацыю па спецыяльнасці інжынер-будаўнік атрымаў у Афінскім нацыянальным тэхнічным універсітэце, які скончыў у 2000 годзе. Навучаўся ў аспірантуры па тэме гарадскога і рэгіянальнага планавання (горадабудаўніцтва і землекарыстанне), працаваў інжынерам. Аўтар шэрагу артыкулаў і праектаў па добраўпарадкаванні Афін.

У школе выявіў актыўную грамадзянскую пазіцыю, уступіў ў канцы 1980-х у моладзевую структуру Камуністычнай партыі — Камуністычную моладзь Грэцыі, пік актыўнасці ў якой прыходзіўся на 1990—1991 гады. Прымаў актыўны ўдзел у выступах навучэнцаў супраць адыёзнага закона, прапанаванага міністрам адукацыі Васілісам Кантагіянопуласам. Тады Цыпрас быў упершыню запрошаны на тэлебачанне як прадстаўнік пратэстуючых школьнікаў і студэнтаў.

У студэнцкія гады становіцца вядомым актывістам студэнцкага руху, членам студэнцкага прафсаюза і універсітэцкага сената Політэхніёна. У 1995—1997 гадах абіраецца ў Цэнтральны камітэт Нацыянальнага студэнцкага саюза Грэцыі.

Пасля выхаду КПГ з «Сінаспізмас» Цыпрас застаўся ў гэтым левым кааліцыйным руху, пераўтвораным у адзіную партыю. У маі 1999 года ён быў абраны палітычным сакратаром «Моладзі Сінаспізмас» і працягваў займаць гэтую пасаду да лістапада 2003 года. Хоць Цыпрас належаў да радыкальнага левага крыла «Сінаспізмас», на сваёй пасадзе ён часцей выступаў правадніком лініі кіраўніцтва партыі ў моладзевай арганізацыі. Як сакратар «Моладзі Сінаспізмас» прымаў актыўны ўдзел у працэсе падрыхтоўкі Грэчаскага сацыяльнага форуму і міжнародных пратэстаў супраць нэаліберальнай глабалізацыі.

Прыйшоў да ўлады на хвалі абяцанняў не прагінацца перад крэдыторамі[4].

Remove ads

Зноскі

  1. Alexis Tsipras // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q237227'></a>
  2. Alexis Tsipras // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q107343683'></a>
  3. https://www.workwithdata.com/person/tsipras-alexios-1974 Праверана 15 кастрычніка 2024.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads