Алена Алегаўна Зяблікава
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Алена Алегаўна Зяблікава (нар. 11 лістапада 1967, Почап, Бранская вобласць, Расія) — беларуская педагог і дэпутатка.
Біяграфія
Нарадзілася 11 лістапада 1967 года ў горадзе Почап Бранскай вобласці Расійскай Федэрацыі[1].
Скончыла Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага, Рэспубліканскі інстытут прафесійнай адукацыі[1].
Працавала выхавальніцай дзіцячага садка № 8 г. Барысава; намесніцай дырэктара па выхаваўчай рабоце сярэдняй школы № 13 г. Барысава; кіраўніцай комплексу педагагічнай рэабілітацыі пры сярэдняй школе № 20 г. Барысава; дырэктаркай сацыяльна-педагагічнага цэнтра Барысаўскага раёна; дырэктаркай Барысаўскага дзяржаўнага будаўнічага прафесійнага ліцэя[1]. Старшыня Барысаўскага раённага аб’яднання арганізацый прафсаюзаў[1].
Была дэпутатам Мінскага абласнога Савета дэпутатаў 27-га склікання, дэпутатам Барысаўскага раённага Савета дэпутатаў 28-га склікання[1].
Была членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі 7-га склікання[1].
Remove ads
Узнагароды
Узнагароджана юбілейнай медалём «115 гадоў прафсаюзнаму руху Беларусі», ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Беларусі[1].
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads