Алена Віктараўна Куракіна
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Алена Віктараўна Куракіна (нар. 30 верасня 1968, Чарняхоўск, Калінінградская вобласць, РСФСР) — музыказнавец. Кандыдат мастацтвазнаўства (1999), дацэнт (2006). Дацэнт кафедры тэорыі музыкі, рэктар Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (з 2022 года).
Remove ads
Біяграфія
Скончыла Калінінградскае музычнае вучылішча ў 1988 годзе[1]. У 1993 годзе скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі, там жа скончыла аспірантуру ў 1996 годзе пад кіраўніцтвам Мікалая Васільевіча Шыманскага.
З 1997 года працуе ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі на кафедры тэорыі музыкі, з 2003 на пасадзе дацэнта. У 2007—2014 гадах кіравала факультэтам павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі. З 2014 па 2022 год выконвала абавязкі першага прарэктара. З 2022 года прызначана рэктарам Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.
Remove ads
Навуковая дзейнасць
Асноўныя напрамкі навуковых інтарэсаў — гісторыя і метадалогія музычнай навукі, ладагарманічная арганізацыя музыкі, пытанні гісторыі і тэорыі музычнай акустыкі, праблемы сучаснай музычнай адукацыі.
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads