Алена Радкевіч
беларуская журналістка From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Алена Радкевіч — беларуская журналістка.
Працавала вядучай радыёстанцыі «Беларуская Маладзёжная», карэспандэнткай Бі-Бі-Сі, расійскай незалежнай прэсы, удзельнічала ў самвыдаце. Ад 1991 — на Радыё Свабода[1].
Здымае аўтарскія відэа пра чэшскі досвед дэмакратыі, рэжысёр дакументальнага фільма «Непахісныя» пра пражскі перыяд жыцця Ларысы і Янкі Геніюшаў, відэацыкла «Падарожжы ў БНР». Прадзюсар перадачы «Зона Свабоды», стварае відэапрадукцыю для сацыяльных сетак[1].
Рэдактар кніг «Турма і здароўе» і «Свабода ў турмах», выдадзеных у серыі «Бібліятэка Свабоды»[1].
Remove ads
Узнагароды
Узнагароджаны медалём Ордэна Пагоні (2024)[2].
Сям’я
У 1982 годзе пабралася шлюбам з журналістам Віктарам Івашкевічам[3]. Іх сын Станіслаў Івашкевіч таксама журналіст.
Зноскі
- Алена Радкевіч - Пра аўтара РС - Радыё Свабода || Радио Свобода . www.svaboda.org. Праверана 25 сакавіка 2024.
- Рада БНР узнагародзіла розных дзеячоў за заслугі перад беларускім народам . Рацыя (25 сакавіка 2024). Праверана 25 сакавіка 2024.
- Сяргей Дубавец. МАЙСТРОЎНЯ. Гісторыя аднаго цуду. (Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе). — Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2012. — 464 с.: іл.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads