Алена Юр’еўна Пятросава

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Алена Юр’еўна Пятросава (7 лютага 1952(1952-02-07)15 студзеня 2017(2017-01-15)) — беларускі даследчык гісторыі архітэктуры Беларусі. Кандыдат мастацтвазнаўства[1][2].

Хуткія факты Алена Юр’еўна Пятросава, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася 7 лютага 1952 года ў сям’і беларуса і армянкі.

Атрымала архітэктурную адукацыю ў Беларускім політэхнічным інстытуце[3]. Працавала ў Інстытуце мастацтвазнаўства Акадэміі навук[1].

Займалася вывучэннем архітэктуры Беларусі, у прыватнасці неаготыкі[1]. Тэма яе кандыдатскай гучала як «„Готыка“ і неаготыка ў архітэктуры Беларусі: да пытання аб выкарыстанні гатычных формаў у архітэктуры Беларусі другой паловы XVIII — пачатку XX стст.»[4].

Суаўтарка кнігі «Помнікі архітэктуры Менску XVII — пачатку XX ст.» разам з Тамарай Чарняўскай[1].

Напісала некалькі дзесяткаў артыкулаў для «Энцыклапедыі літаратуры і мастацтва Беларусі» па гісторыі архітэктуры Мінска і архітэктуры Беларусі[1].

Займалася мастацкай творчасцю, у тым ліку як мастак-мазаічыст[3].

Памерла 15 студзеня 2017 года пасля працяглай анкалагічнай хваробы[1].

Remove ads

Сям’я

Дачка Ксенія Ангелава — мастачка[3].

Водгукі

Паводле мастацтвазнаўцы і гісторыка архітэктуры Сяргея Харэўскага, Алена Пятросава была вельмі вядомай даследчыцай гісторыі архітэктуры ў 1970-1980-х гадах[1].

Зноскі

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads