Алесандра Марчэла
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Алесандра Марчэла (італ.: Alessandro Marcello, 1 лютага 1673, Венецыя — 19 чэрвеня 1747, Венецыя) — венецыянскі кампазітар. Брат Бенедэта Марчэла.
Remove ads
Біяграфія
Паходзіў з дваранскай сям’і. Найперш ён быў матэматыкам, філосафам і паэтам. Музыку Марчэла сачыняў для свайго задавальнення, быў кампазітарам-аматарам.
Сярод захаваных твораў А. Марчэла — 12 сольных кантат, 12 скрыпічных санат, а таксама 18 канцэртаў для розных саліруючых інструментаў з аркестрам. Самым вядомым з іх з’яўляецца ўпершыню апублікаваны ў 1717 годзе канцэрт для габоя і струнных рэ мінор (раней памылкова прыпісваўся Б. Марчэла). Яго перакладанне для клавіра пазней выканаў І. С. Бах (BWV 974). Свае творы публікаваў пад псеўданімам Этэрыа Стынфаліка.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads