Алесь Есакоў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Алесь Есакоў, поўнае імя Аляксандр Аляксандравіч Есакоў (18 снежня 1911, в. Новікава, цяпер Галіцкі раён, Кастрамская вобласць, Расія — 13 чэрвеня 1985, Мінск) — беларускі крытык, тэатразнаўца.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў сям’і рабочага. Пачаў працаваць на Менскай шчотачнай фабрыцы імя Н. К. Крупскай у 1928 г. Быў артыстам і загадчыкам літаратурнай часткі Тэатра рабочай моладзі. Вучыўся на рабфаку, у 1932—1935 гадах у Дзяржаўным інстытуце тэатральнага мастацтва імя А. В. Луначарскага. У 1935—1936 гадах служыў у Чырвонай Арміі[4].
З 1936 г. загадчык аддзела мастацтва ў газеце «Літаратура і мастацтва», з 1938 г. дырэктар Рэспубліканскага тэатра юнага гледача, з 1940 г. начальнік аддзела тэатраў Упраўлення па справах мастацтва пры СНК БССР[4].
Удзельнічаў як ваенны журналіст у паходзе Савецкай Арміі ў Заходнюю Беларусь і ў савецка-фінляндскай вайне. Пасля нападу Германіі на СССР у час Другой сусветнай вайны знаходзіўся ў дзеючай арміі, потым у партызанскім атрадзе на Міншчыне. Быў паранены[4].
Пасля вайны ў 1944—1945 гадах працаваў начальнікам Галоўрэперткама БССР, загадчыкам аддзела ў газеце «Літаратура і мастацтва» (1945—1951), літаратурным кансультантам у СП БССР (1951—1960). У 1960—1974 гг. вучоны сакратар Літаратурнага музея Янкі Купалы[4].
Сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1947 года[4].
Пахаваны на Паўночных могілках Мінска[4].
Remove ads
Узнагароды
Узнагароджаны медалямі[4].
Творчасць
Літаратурную дзейнасць пачаў у 1928 г. Аўтар кнігі «Зерне да зерня: Абразкі з жыцця Янкі Купалы» (Мінск, 1977), манаграфічнага нарыса «Уладзімір Крыловіч: жыццёвы і творчы шлях» (Мінск, 1956), нарысаў «Калгасны хор сяла Азершчына» (з Б. Смольскім, Мінск, 1953) і «Старэйшы самадзейны калектыў» (Мінск, 1958), манаграфіі «Янка Купала і беларускі тэатр» (Мінск, 1972), брашуры «Янка Купала і беларускае мастацтва» (Мінск, 1972), адзін з аўтараў п’есы «Першы штандар» (1930, пастаўлена ў 1929)[4].
Дакументы з асабістага архіва захоўваюцца ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва (фонд 313)[4].
Зноскі
- Národní autority České republiky Праверана 17 верасня 2024.
- Národní autority České republiky Праверана 18 верасня 2024.
- Národní autority České republiky Праверана 19 кастрычніка 2024.
- Есакоў Алесь – Белліт (20 кастрычніка 2023). Праверана 1 студзеня 2024.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads