Алеся Віктараўна Лаловіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Алеся Віктараўна Лаловіч, па нараджэнні Бялевіч (нар. 3 верасня 1979[1], Мінск) — прафесійная беларуская баскетбалістка і трэнер. Гуляла на пазіцыях цяжкага форварда і цэнтравой. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь[2]. Выступала за зборную Беларусі.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася 3 верасня 1979 года ў Мінску ў спартыўнай сям’і. Бацька, Віктар Іванавіч Бялевіч (1942—2018) — беларускі баскетбольны трэнер[3]; маці, Ларыса Сцяпанаўна Кандраценка-Бялевіч (нар. 1942) — беларуская баскетбалістка[4]; сястра, Дыяна Віктараўна Бялевіч-Соцікава (нар. 1967) — беларуская баскетбалістка.
Выхаванка СДзЮШАР «Гарызонт».
У жаночым чэмпіянаце Беларусі па баскетболе выступала за наступныя клубы:
- 1994—1996 — РВАР (Мінск)
- 1996—1997 — Гермес (Бабруйск)
- 1997—2001 — РШВСМ-Гарызонт (Мінск)
- 2008—2009 — Мінск-2006
- 2010—2012 — Мінск-2006
- 2012—2013 — Цмокі-Мінск
- 2013—2015 — БрДУ ЦАР Вікторыя (Брэст)
- 2015—2016 — РДВАР (Мінск)
- 2016—2018 — Гомель-Сож
У 2001—2008 і 2009—2010 гадах выступала за клубы Румыніі, Сербіі, Чарнагорыі, Славакіі, Славеніі[5], у тым ліку за «Арад» (Румынія, 2001/02), «Адзінства» (Біела-Поле, Чарнагорыя, 2005/06), «Вейводзіну» (Нові Сад, Сербія, 2006/07), УМБ «Банска Бістрыца» (Банска-Бістрыца, Славакія, 2007/08), «Ружамберак» (Славакія, 2009/10).
У 1995 годзе ў складзе кадэцкай зборнай Беларусі ўдзельнічала ў чэмпіянаце Еўропы (U-16), а ў 2001 годзе ў складзе жаночай зборнай Беларусі — у паўфінальным раўндзе да чэмпіянату Еўропы-2003[6].
У 2018 годзе скончыла сваю баскетбольную кар’еру. З’яўляецца трэнерам мужчынской каманды «VSS» у трэцім дывізіёне НБЛ[7] і "Спецыялізаванай ДзЮШ алімпійскага рэзерву па баскетболе адзінай прафсаюзнай арганізацыі холдынга «Гарызонт» (школа для дзяўчынак)[8][9]. З 2024 года працуе з выхаванкамі РДВАР 2011—2012 гадоў нараджэння[10]. У жніўні 2025 года прызначана галоўным трэнерам жаночай кадэцкай зборная Беларусі (U-16)[11].
Remove ads
Дасягненні
Чэмпіёнка Беларусі (3): 1997/1998, 1998/1999, 1999/2000.
Сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (3): 1995/1996, 2010/2011, 2012/2013.
Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (3): 2000/2001, 2008/2009, 2011/2012.
Бронзавы прызёр чэмпіянату Сербіі (1): 2006/2007.
Уладальнік Кубка Беларусі (2): 1998, 2010.
Чэмпіёнка Балтыйскай лігі (1): 1998/1999.
Сярэбраны прызёр Балтыйскай лігі (1): 1997/1998.
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads