Алп-Арслан

From Wikipedia, the free encyclopedia

Алп-Арслан
Remove ads

Алп-Арслан (цюрк. смелы леў) таксама Мухамед ібн Даўд ці Махамед бен Даўд (араб. ألب أرسلان, поўнае імя — Зія ад-Дзін ва Адуд ад-Даўла ў Тадж ал-Міла Абу Шуджа Мухамад Алп Арслан ібн Даўд, 20 студзеня 1029[1] — 15 снежня 1072) — султан дзяржавы Сельджукідаў з 1063. Пляменнік бяздзетнага заснавальніка султаната Тагрула.

Хуткія факты Алп-Арслан, 2-і Султан дзяржавы Сельджукідаў ...

У 1059 стаў намеснікам Харасана. У 1060-1061 гадах быў разбіты і ўзяты ў палон кіраўніком Грузіі. Дзякуючы таму, што яго сястра была жонкай армянскага цара, таму ўдалося дамагчыся вызвалення Алп-Арслана, накіраваўшы цару Грузіі багатыя дары[2]. Пасля султан правёў шэраг заваявальных паходаў: у Грузію (1064), Арменію (1064), тэрыторыі сучаснага Азербайджана (1064), супраць ФацімідаўСірыю і Палесціну), у Паўночны Іран і Сярэднюю Азію (1065).

Пад яго камандаваннем сельджукі пачалі націск на Візантыйскую імперыю.

Thumb
Алп Арслан зневажае Рамана IV Дыягена

19 жніўня 1071 пры Манцыкерце (раён возера Ван) атрымаў перамогу над візантыйскім імператарам Раманам IV Дыягенам і ўзяў яго ў палон, пасля чаго далучыў Анатолію да ўладанняў Сельджукскага султаната. Дзяржавай пры Алп-Арслане кіраваў везір Нізам аль-Мульк.

Алп-Арслан быў забіты падчас паходу супраць полаўцаў Мангышлака і на Бухару.

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads