Алфея
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Алфея (Алтэя ці Алтая) — у грэчаскай міфалогіі [2]— дачка Фесція [3] і Еўрытэміды (ці Леўкіпы [4]), жонка Айнея, маці Таксея, Тырэя, Клімена, Горгі, а таксама (ад Айнея або Дыяніса) Дэяніры і (ад Айнея або Арэса) Мелеагра. Згадана ў «Іліядзе» (IX 555). Лічылася прыгажуняй [5].
Па версіі, калі Дыяніс быў госцем Айнея, ён пакахаў Алфею. Айней пакінуў горад, зрабіўшы выгляд, што для здзяйснення святадзейства, Алфея ж нарадзіла ад Дыяніса Дэяніру, за гасціннасць Дыяніс падарыў Айнею лазу [6].
У адну ноч з Алфеяй ляглі Айней і Арэс, нарадзіўся Мелеагр. Калі ён нарадзіўся, з’явіліся тры мойры і праспявалі яго лёс: Клато — што ён будзе высакародны, Лахесіс — што адважны, Атрапас — што будзе жыць, пакуль не згарыць галавешка, якая гарэла тым часам у ачагу. Тады Алфея патушыла галавешку і закапала яе [7] (ці схавала ў куфар).
Мелеагр, стаўшы дарослым, прыняў удзел у Калідонскім паляванні, пасля якога, у запальчывасці ён забіў свайго дзядзьку, брата Алфеі, Плексіпа (або некалькіх братоў [8]). Гамер апісвае вайну курэтаў і эталян [9], якая рушыла за гэтым.
Помсцячы за смерць брата, Алфея дастала з куфра галавешку, ад якой залежала жыццё Мелеагра і кінула яе ў агонь, забіўшы тым самым свайго сына [10]. Пасля Алфея, ахопленая раскаяннем, скончыла самагубствам. Па іншай версіі, Мелеагр загінуў у бітве, а Алфея павесілася [11].
Дзеючая асоба трагедыі Фрыніха «Плеўранянкі» і п’ес аб Мелеагры.
Таксама Алфея (Alfea) — назва школы юных чараўніц з папулярнага мультсерыяла Вінкс (Winx Club)
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads