Альберт Антонавіч Бацяноўскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Альберт Антонавіч Бацяноўскі (18 ліпеня 1928, в. Спігальшчына Дзісенскага павета Віленскага ваяводства Польскай Рэспублікі, цяпер Мёрскі раён Віцебскай вобласці — 26 красавіка 2005) — дзеяч беларускага нацыянальнага супраціву, сябра глыбоцкай групы беларускай моладзевай падпольнай паваеннай арганізацыі Саюз беларускіх патрыётаў (СБП).[1]
Remove ads
Біяграфія
У Другую сусветную вайну падчас нямецкай акупацыі ў 1943 годзе скончыў сёмы клас Чарнеўскай школы. У 1944 годзе пасля прыходу саветаў паступіў у адкрытае Глыбоцкае педагагічнае вучылішча, вучыўся да 1947 года і далучыўся да ўтворанага навучэнцамі Саюза беларускіх патрыётаў — моладзевай арганізацыі, якая ставіла сабе за мэту адраджэнне беларускай культуры. Галоўнай ідэяй арганізацыі было гуртаванне аднадумцаў вакол беларускай справы, пашырэнне ўплыву сярод астатніх.
У лютым 1947 года савецкія спецслужбы пачалі арышты сяброў Саюза беларускіх патрыётаў, да чаго прычынілася здрада: да пастаўскай групы СБП увайшоў афіцэр МДБ Алег Стахоўскі, выдаўшы сябе за сябра антысаветчыка, і падштурхоўваў да тэрарызму. Альберт Бацяноўскі быў арыштаваны 1 сакавіка 1947 года (паводле іншых звестак 6 сакавіка 1947) органамі МДБ за належнасць да падпольнай арганізацыі, а 16 чэрвеня 1947 года асуджаны на 10 гадоў савецкіх канцлагераў. Тэрмін адбываў у розных мясцінах, у тым ліку і ў канцлагеры «Краснае ўрочышча» пад Мінскам, дзе разам з некаторымі іншымі сябрамі СБП працаваў на будоўлі Мінскага аўтамабільнага завода.
Вызвалены ў 1954 годзе, вярнуўся ў Глыбокае. Працаваў рабочым на розных работах. У 1988 годзе атрымаў другую групу інваліднасці. 26 лістапада 1992 года рэабілітаваны Вярхоўным судом Беларусі. Справа Бацяноўскага № 23525-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобласці.
Рэдактар газеты «Вольнае Глыбокае» Уладзімір Скрабатун, казаў пра Бацяноўскага:
«Ён хадзіў з кіёчкам. Я яго вельмі часта сустракаў і вельмі далёка ад Глыбокага — кіламетраў за 40, за 50… І заўсёды ён быў з гэтым кіёчкам, з пляцаком. Вандраваў шмат па лясох. Кажуць, што часам ён зьбіраў і пустыя бутэлькі — каб мець магчымасьць выпісаць паболей газэт. Ён добра разумеў тое, што цяпер адбываецца на Беларусі. Ведаю, што на выбарах ён галасаваў за Пазьняка. Ён усё разумеў і быў сапраўдным беларусам, сапраўдным патрыётам».[2]
Памёр 26 красавіка 2005 года. Пахаваны на могілках «Копцеўка» ў Глыбокім.
Remove ads
Зноскі
- Бацяноўскі Альбэрт · Slounik.org . slounik.org. Праверана 26 лютага 2024.
- Памёр Альбэрт Бацяноўскі, апошні глыбоцкі сябар Саюзу Беларускіх Патрыётаў . www-svaboda-org.cdn.ampproject.org. Праверана 26 лютага 2024.
Літаратура
Спасылкі
Гл. таксама
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads