Альберт Рошты
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Альберт Рошты (фр. Albert Rösti, нар. 7 жніўня 1967, Фрутыген, Берн, Швейцарыя) — швейцарскі дзяржаўны і палітычны дзеяч. Лідар Швейцарскай народнай партыі з 2016 па 2020 гады. Член Федэральнага савета Швейцарыі з 1 студзеня 2023 года.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў жніўні 1967 года ў кантоне Берн. Пасля заканчэння школы вучыўся ў вышэйшай школе ў Цюрыху, дзе вывучаў аграномію. У 2002 годзе ён яшчэ скончыў у ЗША Рочэстэрскі ўніверсітэт. Ён вярнуўся ў Швейцарыю і пачаў жыць і працаваць у Ітэндорфе, у дэпартаменце эканомікі.
Уваходзіў у ШНП і пачаў супрацоўнічаць у яе аддзяленнях кантона Берн. Яго аўтарытэт быў значны і ён у 2016 годзе ўзначаліў ШНП і быў яе лідарам на працягу чатырох гадоў. У канцы 2022 года ў Швейцарыі рыхтаваліся абраць двух новых чальцоў Федэральнага савета, адным з кандыдатаў быў і Альберт Рошты. У снежні яго абралі ў першым туры. Таксама было вызначана, што ён з 1 студзеня 2023 г. узначаліць міністэрства навакольнага асяроддзя, транспарту, энергетыкі і камунікацый.
Remove ads
Зноскі
- Albert Rösti // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads