Альберціна Фрыдэрыка Бадэн-Дурлахская
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Альберціна Фрыдэрыка Бадэн-Дурлахская (ням.: Albertine Friederike von Baden-Durlach; 3 ліпеня 1682, замак Карлсбург, Карлсруэ — 22 снежня 1755, Гамбург) — нямецкая прынцэса, жонка Хрысціяна Аўгуста Шлезвіг-Гольштэйн-Готарпскага, маці шведскага караля Адольфа Фрэдрыка і бабуля Кацярыны II.
Remove ads
Біяграфія
Альберціна Фрыдэрыка была восьмым дзіцем у сям’і маркграфа Фрыдрыха VII і Аўгусты Марыі Гальштэйн-Готторпской. Унучка Крысціны Магдалены Клебургскай, што пасля дазволіла яе сыну Адольфу Фрыдрыху заняць шведскі пасад пад імем Адольфа Фрэдрыка. Нарадзілася Альберціна Фрыдэрыка ў Бадэне, на паўднёвым захадзе Германіі. У той час гэта быў адносна багаты рэгіён Германіі, паколькі знаходзіўся на мяжы з Францыяй.
2 верасня 1704 года выйшла замуж за Хрысціяна Аўгуста Гольштэйн-Готарпскага. У шлюбе нарадзілася 11 дзяцей, у тым ліку Іагана Елізавета, якая стала маці будучай рускай імператрыцы Кацярыне II. У 1739 годзе Альберціна Фрыдэрыка суправаджала дачку і ўнучку да Ойтынскага замка прынца-біскупа Фрыдрыха Адольфа, дзе адбылося першае знаёмства ангальт-цэрбцскай прынцэсы Сафіі Фрэдэрыкі Аўгусты і Карла Петэра Ульрыха Гольштэйн-Готарпскага, які стаў пасля расійскім імператарам Пятром III.
15 сакавіка 1743 года ўзнагароджана Ордэнам Святой Кацярыны[5].
Remove ads
Дзеці
2 верасня 1704 года Альберціна Фрыдэрыка выйшла замуж за Хрысціяна Аўгуста Гольштэйн-Готарпскага, у пары нарадзіліся:
- Гедвіга Сафія Шлезвіг-Гольштэйн-Готарпская (9 кастрычніка 1705 — 4 кастрычніка 1764);
- Карл Гольштэйн-Готарпскі (1706—1727), жаніх цэсарэўны Лізаветы Пятроўны;
- Фрыдэрыка Амалія Гольштэйн-Готарпская (12 студзеня 1708—19 студзеня 1731);
- Ганна Шлезвіг-Гольштэйн-Готарпская (3 лютага 1709 — 1 лютага 1758) — жонка герцага Вільгельма Саксен-Гота-Альтэнбургскага;
- Адольф Фрэдрык (14 мая 1710 — 12 красавіка 1771), з 1743 года кронпрынц Швецыі, у 1751 годзе атрымаў у спадчыну шведскі трон;
- Фрыдрых Аўгуст Ольдэнбургскі (1711—1785), які заняў пасаду біскупа Любекскага пасля Адольфа Фрэдрыка (які займаў яе да ад’езду ў Швецыю), а таксама атрымаў Эйцін, у 1773 годзе ён таксама стаў кіраўніком Ольдэнбурга;
- Іагана Елізавета (1712—1760), жонка герцага Хрысціяна Аўгуста Ангальт-Цэрбсцкага, маці Кацярыны II;
- Фрыдэрыка Сафія Гольштэйн-Готарпская (2 чэрвеня 1714—1714);
- Вільгельм Хрысціян Гольштэйн-Готарпскі (20 верасня 1716—26 чэрвеня 1719);
- Фрыдрых Конрад Гольштэйн-Готарпскі (12 сакавіка 1718—1718);
- Георг Людвіг Гольштэйн-Готарпскі (1719—1763), жанаты на Сафіі Шарлоце Гальштэйн-Бекскай (1722—1763).
Remove ads
Зноскі
- CERL Thesaurus — Consortium of European Research Libraries. Праверана 2 жніўня 2018.
- Lundy D. R. Albertine Markgräfin von Baden-Durlach // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- Lundy D. R. The Peerage
- Список кавалеров Ордена Святой Екатерины Архівавана 5 сакавіка 2016.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads