Альгірдас Шэмета

From Wikipedia, the free encyclopedia

Альгірдас Шэмета
Remove ads

Альгірдас Шэмета (літ.: Algirdas Gediminas Šemeta; нар. 23 красавіка 1962(1962-04-23)[1][2], Вільня) — літоўскі і еўрапейскі палітык, двойчы міністр фінансаў Літвы, еўрапейскі камісар па бюджэце і фінансавым планаванні ў 2009—2010, з 9 лютага 2010 года — па падаткаабкладанні, мытнаму саюзу, аўдыту і барацьбе з махлярствам.

Хуткія факты Альгірдас Шэмета, Еўрапейскі камісар па падаткаабкладанні, аўдыце і барацьбе з махлярствам[d] ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 23 красавіка 1962 года ў Вільні.

У 1985 годзе скончыў эканамічны факультэт Віленскага ўніверсітэта. Працаваў у міністэрствах эканомікі і фінансаў[3], у 1997—1999 і 2008—2009 займаў пасаду Міністра фінансаў Літвы. У 2001—2008 працаваў дырэктарам Дэпартамента статыстыкі Літвы[3]. Пасля абрання еўрапейскага камісара Далі Грыбаўскайтэ прэзідэнтам Літвы ў 2009 годзе быў высунуты на яе замену. Пасля зацвярджэння 9 лютага 2010 года новага складу еўрапейскай камісіі заняў у ёй пасаду камісара па падаткаабкладанні, мытнаму саюзу, аўдыту і барацьбе з махлярствам.

Remove ads

Зноскі

  1. Algirdas Gediminas Semeta // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q107343683'></a>
  2. Davos 2014 Participant List
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q114752493'></a>

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads