Альмінская ўпадзіна

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Альмінская ўпадзіна (укр.: Альминська западина) — тэктанічная дэпрэсія на паўднёвым захадзе Крымскага паўвострава[1]. З поўдня абмежавана складкавай вобласцю Горнага Крыма, з поўначы і ўсходу — Цэнтральнакрымскім падняццем.

У геалагічнай будове ўдзельнічаюць слабадэфармаваныя пароды мелавой, палеагенавай, неагенавай і антрапагенавай сістэм, якія нязгодна залягаюць на паверхні маладой Скіфскай платформы. У араграфічных адносінах упадзіна адпавядае Альмінскай нізіне на Крымскім паўвостраве, заходняя частка яе размешчана пад узроўнем мора ў межах Каламіцкага заліва Чорнага мора.

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads