Альфонсас Малдоніс

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Альфонсас Малдо́ніс (літ.: Alfonsas Maldonis; 22 жніўня 1929, в. Наўяплянта  (літ.), Алітускі павет, Літва — 6 кастрычніка 2007, Вільнюс, Літва) — літоўскі паэт. Заслужаны дзеяч мастацтваў Літвы (1974). Народны паэт Літвы (1984).

Хуткія факты Альфонсас Малдоніс, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям'і селяніна. У 1954 годзе скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Віленскага ўніверсітэта. У 19621970 гадах галоўны рэдактар выдавецтва «Вага» (Вільнюс).

Творчасць

Друкуецца з 1956 года. Аўтар зборнікаў вершаў «Сярэдзіна лета» (1958), «Сонечны лівень» (1962; Дзяржаўная прэмія Літвы 1965), «Вадзяныя знакі» (1969), «Раніцай, вечарам» (1978; Дзяржаўная прэмія Літвы 1979), «Дзікае жыта» (1982) і інш. Асноўны змест твораў — духоўнае жыццё сучасніка, надзённыя грамадска-палітычныя і маральна-этычныя праблемы, прырода роднай зямлі. Яго паэзія адметная эмацыянальным лірызмам, яснасцю паэтычных вобразаў.

Неаднаразова наведваў Беларусь. Пераклаў на літоўскую мову творы М. Аўрамчыка, А. Грачанікава, В. Зуёнка, П. Макаля.

Remove ads

Пераклады

На беларускую мову творы Малдоніс пераклалі М. Базарэвіч, Р. Барадулін, Г. Бураўкін, А. Вольскі, В. Вярба, А. Грачанікаў, Х. Жычка, В. Зуёнак, М. Калачынскі, У. Караткевіч, Е. Лось, П. Макаль, Р. Няхай, С. Панізнік, У. Паўлаў, В. Пятрэнка, А. Разанаў, Ю. Свірка, Я. Сіпакоў.

Зноскі

1. Малдонис Альфонсас Мотеевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.

2. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.

Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads