Альянс за Швецыю
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Альянс за Швецыю (шведск.: Allians för Sverige) — палітычная кааліцыя 4 цэнтрысцкіх і правацэнтрысцкіх партый у Швецыі. Сфармаваўшы кааліцыю, цэнтрысты здолелі перамагчы на парламенцкіх выбарах 17 верасня 2006 года і ўвайшлі ў кааліцыйны ўрад. На выбарах 19 верасня 2010 года Альянс упершыню ў сваёй гісторыі атрымаў другую перамогу запар, хоць і не здолеў з-за поспеху праванацыяналістычнай партыі Шведскія дэмакраты атрымаць абсалютную большасць месцаў у Рыксдагу.
Remove ads
Члены альянсу
- Умераная кааліцыйная партыя — ліберальна-кансерватыўная
- Партыя Цэнтра — «зялёны лібералізм»
- Народная партыя — лібералы — «патрабавальны лібералізм»
- Хрысціянска-дэмакратычная партыя — ліберальны кансерватызм заснаваны на хрысціянскай этыцы
Выбары 17 верасня 2006 года[1]
- Умераная кааліцыйная партыя — атрымала 97 месцаў (26,23% галасоў).
- Партыя Цэнтра — 29 месцаў (7,88%).
- Народная партыя — лібералы — 28 месцаў (7,54%).
- Хрысціянска-дэмакратычная партыя — 24 месцы (6,59%).
Усяго Альянс атрымаў 178 месцаў з 349 месцаў у Рыксдагу (51% усіх месцаў у парламенце).
Выбары 19 верасня 2010 года[2]
- Умераная кааліцыйная партыя — атрымала 107 месцаў (30,0% галасоў).
- Народная партыя — лібералы — 24 месцы (7,1%).
- Партыя Цэнтра — 22 (6,6%).
- Хрысціянска-дэмакратычная партыя — 19 (5,6%).
Усяго Альянс атрымаў 172 месцаў з 349 месцаў у Рыксдагу (49,28% усіх месцаў у парламенце).
Зноскі
- Riksdag election result 2006 Архівавана 10 чэрвеня 2011. (англ.)
- Юнас Фрэдэн. «Выбары ў Швецыі: драма без яснай развязкі» Архівавана 5 снежня 2010. (руск.)
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads