Аляксандраўская калона (Растоў-на-Доне)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксандраўская калона[1] (Александрыйская калона) — помнік, размешчаны ў Растове-на-Доне ў парку імя Віці Чаравічкіна. Помнік быў адкрыты ў 1894 годзе ў горадзе Нахічэвані-на-Доне (цяпер у складзе Пралетарскага раёна Растова-на-Доне). Аляксандраўская калона — гэта адзіны дарэвалюцыйны помнік горада, што ацалеў у савецкі час[2]. Калона мае статус аб'екта культурнай спадчыны мясцовага значэння[1].
Remove ads
Гісторыя

Урачыстае адкрыццё Аляксандраўскай калоны адбылося 18 верасня 1894 года — у адзін дзень з помнікам Кацярыне II[3]. Манумент быў прысвечаны 25-годдзю з пачатку валадарання Аляксандра II. Парк, у якім была ўсталявана калона, атрымаў назву Аляксандраўскага.
Помнік уяўляў сабою 11-мятровую калону з суцэльнага граніту, каранаваную гербам Расіі. Калона стаіць на квадратным пастаменце. Занятая помнікам пляцоўка аточана агароджай з ланцугом. Аўтарам праекта быў нахічэванскі архітэктар М. М. Дурбах. Помнік быў выраблены ў растоўскай майстэрні З. А. Таніта. На момант усталёўкі помнік насіў афіцыйную назву «помнік Аляксандру II ад нахічэванскіх армян».
Пасля прыходу савецкай улады помнік не знеслі. Былі дэмантаваны толькі памятныя дошкі на пастаменце і двухгаловы арол на вяршыні. Падчас рэканструкцыі 1994 года на калоне быў ізноў усталяваны двухгаловы арол і памятныя дошкі з надпісамі: «У памяць XXV годдзя хвалебнага валадарання Імператара Аляксандра II» і «Ад Нахічэванскага на Дону армянскага таварыства 25·IX·1894».
- Фрагменты памятника
- Арол
- Памятная дошка
Remove ads
Гл. таксама
- Помнік Аляксандру II, Растоў-на-Доне
- Стэла «Горад воінскай славы», Растоў-на-Доне
Зноскі
- Пролетарский район(недаступная спасылка). rostov-gorod.ru. Архівавана з першакрыніцы 23 кастрычніка 2013. Праверана 5 жніўня 2013.
- Антон Геращенко. Ростов-папа. — Жинго, 2002. — С. 38.
- Памятники Нахичевани (Листая старые архивы) . rostovbereg.ru. Праверана 18 жніўня 2013.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads