Аляксандра Ігараўна Шаўчэнка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксандра Ігараўна Шаўчэнка (нар. 1 чэрвеня 1999, Бяроза, Беларусь) — прафесійная беларуская баскетбалістка. Цэнтравая. Выступала за моладзевую зборную Беларусі.
Remove ads
Біяграфія
Пачынала займацца баскетболам у Бярозе. Першы трэнер — Валерый Віктаравіч Трухан. Навучалася ў Мінску ў Рэспубліканскім дзяржаўным вучылішчы алімпійскага рэзерву пад кіраўніцтвам Віктара Іванавіча Бялевіча і Алены Баляславаўны Іваноўскай[1].
У 2016 годзе перайшла ў мінскія «Цмокі», дзе правяла 4 гульнявых года[2]. У ліпені 2020 года папоўніла склад «Растоў-Дона-ПФУ»[3]. У жніўні 2024 года перайшла ў клуб «ЧДУ-Атланта» (Чэбаксары)[4].
Выступала за зборную U-20 (2017—2019)[5].
Remove ads
Дасягненні
Чэмпіёнка Беларусі (4): 2016/2017, 2017/2018, 2018/2019, 2019/2020.
Чэмпіёнка Расійскай Суперлігі (1): 2020/2021.
Уладальнік Кубка Беларусі (4): 2016, 2017, 2018, 2019.
Сярэбраны прызёр Балтыйскай лігі (1): 2017/2018.
Сярэбраны прызёр Еўрапейскай лігі (1): 2018/2019.
Зноскі
- Александра Шевченко(недаступная спасылка)
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads