Аляксандр Іванавіч Бранцаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксандр Іванавіч Бранцаў (нар. 7 снежня 1948, г. Мінск) — беларускі мастак-афарміцель.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 7 снежня 1948 года ў горадзе Мінску. Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1976 годзе. Удзельнічае ў мастацкіх выставах з таго ж года[1].
Член Беларускага саюза мастакоў з 1987 года[1].
Творчасць
Працуючы як мастак-афарміцель, у суаўтарстве ўдзельнічаў у распрацоўцы і афармленні шэрагу маштабных праектаў: праекта ВДНГ БССР да 60-годдзя СССР, выстаўкі «40 год Мастацкаму фонду БССР» у Мінску, праекта і візуальнага афармлення стадыёна «Дынама» да Алімпіяды-1980.
Сярод іншых работ — мемарыяльны музей у вёсцы Шунеўка (Віцебская вобласць), раздзел БССР на XII Сусветным фестывалі моладзі і студэнтаў у Маскве (1985), элементы мастацкага афармлення свята «Мінск-86» і выстаўкі «Мастакі тэатра, кіно і тэлебачання» (Мінск, 1987)[1].
Remove ads
Узнагароды
Узнагароджаны дыпломам XII Сусветнага фестывалю моладзі і студэнтаў (1985)[1].
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads