Аляксандр Іванавіч Церахаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксандр Іванавіч Церахаў (нар. 27 верасня 1951, в. Галубоўка, Хоцімскі раён) — беларускі празаік.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 27 верасня 1951 года ў вёсцы Галубоўка Хоцімскага раёна[1].
Скончыў Магілёўскае ГПТВ будаўнікоў № 36, факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта[1].
Працаваў у г. Цеміртаў (Казахская ССР) мулярам, слесарам, трубаўкладчыкам, шафёрам, маляром, мастаком-афарміцелем[1].
З 1981 года — карэспандэнт Магілёўскай раённай газеты. З 1994 года спецыяльны карэспандэнт інфармацыйнага агенцтва «Магілёўскія ведамасці»[1].
Член Магілёўскага абласнога аддзялення праўладнага Саюза пісьменнікаў Беларусі[2]. Працаваў галоўным спецыялістам Магілёўскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, уваходзіў у савет абласнога аддзялення саюза, узначальваў літаратурнае аб’яднанне пры газеце «Магілёўскія ведамасці»[1].
Remove ads
Творчасць
Яго апавяданні былі апублікаваны ў рэспубліканскім перыядычным друку. Аўтар літаратурных артыкулаў, зборніка апавяданняў «Святая памяць» (2007), вершаў[1].
Узнагароды
Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Івана Чыгрынава Магілёўскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі за зборнік «Святая памяць»[1].
Зноскі
- item-card(недаступная спасылка). libmogilev.by. Архівавана з першакрыніцы 8 студзеня 2024. Праверана 8 студзеня 2024.
- Могилевское областное отделение | Общественное объединение "Союз писателей Беларуси" (руск.). old.oo-spb.by. Праверана 3 студзеня 2024.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads