Аляксандр Ільіч Селязнёў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксандр Ільіч Селязнёў (1956, в. Тукалава Жаркоўскага раёна, Калінінская вобласць, РСФСР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, былы міністр архітэктуры і будаўніцтва Беларусі (2006—2010).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў 1956 годзе ў д. Тукалава Жаркоўскага раёна Калінінскай вобласці (Расія).
Працоўную дзейнасць пачаў у 1973 годзе ў будаўнічай вобласці (сталяр мэблевай фабрыкі, майстар, прараб, галоўны інжынер).
У 1986—1989 гадах — інструктар аддзела будаўніцтва, загадчык сектара сельскага і дарожнага будаўніцтва, інспектар пры сакратарыяце Магілёўскага абкама КПБ.
У 1989—1994 гадах — намеснік старшыні па вытворчасці, намеснік старшыні праўлення магілёўскага «Аблсельбуду».
У 2001 годзе быў прызначаны кіраўніком Апарату Савета міністраў Рэспублікі Беларусь.
З 5 мая 2006 — міністр архітэктуры і будаўніцтва[1].
27 снежня 2010 года Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь склаў паўнамоцтвы перад новаабраным прэзідэнтам і Аляксандр Селязнёў зышоў у адстаўку[2].
Remove ads
Зноскі
- Прэзідэнт Беларусі падпісаў указ аб прызначэнні новага складу ўрада (руск.).(недаступная спасылка)
- Пастанова Савета Міністраў ад 27.12.2010 № 1899 «Аб складанні паўнамоцтваў Урада Рэспублікі Беларусь» (руск.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 9 чэрвеня 2015.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads