Аляксандр Аляксандравіч Сафонаў

украінскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Аляксандр Аляксандравіч Сафонаў
Remove ads

Аляксандр Сафонаў (нар. 17 снежня 1991, Знам’янка, Кіраваградская вобласць, Украіна) — украінскі футбаліст, абаронца клуба «Бішафсгофен».

Хуткія факты Аляксандр Сафонаў, Агульная інфармацыя ...
Remove ads

Клубная кар’ера

На юнацкім узроўні гуляў за кіраваградскі «Алімпік» і александрыйскі «Аметыст». З 2008 года гуляў на аматарскім узроўні ў розных клубах Кіраваградскай вобласці, у другой палове 2011 года выступаў за моладзевы склад «Александрыі».

У пачатку 2015 года далучыўся да клуба «Чаркаскі Дняпро», з якім атрымаў перамогу ў Другой лізе. У сезоне 2015/16 гуляў за каманду ў Першай лізе ў якасці трывалага іграка асновы. У жніўні 2016 года перайшоў у іншы першалігавы клуб «Мікалаеў», але ўжо ўвосень пакінуў яго.

У студзені 2017 года прыбыў на прагляд у беларускі клуб «Слуцк» і ў лютым падпісаў кантракт[2]. У пачатку сезона выхадзіў на замену, але ўжо ў красавіку замацаваўся ў стартавым складзе на пазіцы апорнага паўабаронцы. Па заканчэнні сезона ў лістападзе 2017 года разарваў кантракт са «Слуцкам»[3].

У снежні 2017 года стаў іграком луцкай «Валыні»[4]. У ліпені 2018 года перайшоў у «Чаркашчыну-Акадэмію», а ў сакавіку 2019 года перабраўся ў крэмэнчуцкі «Крэмінь». Разам з «Крэмінем» выйшаў у Першую лігу, аднак у верасні 2019 года пакінуў каманду.

У студзені 2020 года далучыўся да аматарскага клуба «ЛНЗ-Лэбэдын», з якім у сезоне 2021/22 гуляў ужо ў Другой лізе. У ліпені 2022 года перайшоў у клуб «Бішафсгофен» з трэцяй аўстрыйскай лігі.

Remove ads

Дасягненні

  • Украіна Пераможца Другой лігі чэмпіянату Украіны (2): 2014/15, 2018/19

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads