Аляксандр Аляксеевіч Байкоў

Герой Сацыялістычнай Працы (1973) From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Аляксандр Аляксеевіч Байкоў (27 верасня 1929, в. Драздоўка, Дрыбінскі раён — 27 лютага 2023, Дрыбін, Магілёўская вобласць) — трактарыст саўгаса «Дрыбінскі» Горацкага раёна Магілёўскай вобласці. Герой Сацыялістычнай Працы (1973).

Хуткія факты Аляксандр Аляксеевіч Байкоў, Род дзейнасці ...
Remove ads

Біяграфічныя звесткі

Беларус, вырас у сялянскай сям’і. Бацька — Аляксей Аўдзеевіч, быў актывістам калектывізацыі і адным з першых камунараў у раёне, удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны[1].

Скончыў пяць класаў Карэбскай няпоўнай сярэдняй школы, курсы трактарыстаў пры Дрыбінскай МТС (1947), курсы механізатараў у Буйнічах. Праходзіў тэрміновую службу ў Савецкай арміі ў Туркестанскай ваеннай акрузе (1949—1952)[1]. Працоўную дзейнасць пачаў у 1947 годзе трактарыстам калгаса «Авангард», з 1954 года — брыгадзір Дрыбінскай МТС, з 1955 года — трактарыст калгаса «Шлях Ілліча» (з 1960 года — саўгаса «Дрыбінскі»). Член КПСС з 1966 года.

За кароткі тэрмін Аляксандр Байкоў стаў высакакласным спецыялістам і перадавіком вытворчасці. За змену апрацоўваў больш за 11 гектараў мяккага ворыва. Першым у калгасе стаў прыкатываць глебу, а вызначыўшы ступень нагрузкі трактара, агрэгатаваў адразу некалькі глебаапрацоўчых машын. Па выніках 1973 года на яго рахунак залічылі 2300 га ўмоўнага ворыва пры абавязацельстве ў 1800 га і плане ў 1110 га.

У 1973 годзе механізатар А. А. Байкоў узараў больш за 3 тысяч гектараў зямлі[1]. За гэта дасягненне, а таксама за поспехі ў павелічэнні вытворчасці і нарыхтовак сельскагаспадарчых прадуктаў 12 снежня 1973 года ўказам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР яму было прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля «Серп і Молат».

Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР 9-га склікання ў 1974—1979 гадах. Член Рэвізійнай камісіі Горацкага райкама КПБ і партыйнага бюро саўгаса «Дрыбінскі» ў 1981—1986 гг.

Выйшаў на пенсію ў 1989 годзе, разам з жонкай Еўфрасінняй Андрэеўнай пражывае ў Дрыбіне. Чацвёра сыноў Аляксандра Байкова таксама сталі механізатарамі[1].

Памёр 27 лютага 2023 года[2].

Remove ads

Узнагароды

Узнагароджаны двума ордэнамі Леніна (1971, 1973), медалём «За працоўную адзнаку» (1966), юбілейнымі медалямі. Удастоены ганаровага звання «Заслужаны настаўнік працуючай моладзі Беларускай ССР» (1981). У гонар 90-годдзя А. А. Байкову было прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін Дрыбінскага раёна» (2019)[3].

Зноскі

  1. Как сегодня на Могилёвщине живёт механизатор-легенда Архівавана 17 кастрычніка 2021. // Могилёвский областной исполнительный комитет, 30 красавіка 2021. (руск.)
  2. Герой Сацыялістычнай Працы Аляксандр Байкоў стаў ганаровым грамадзянінам Дыбінскага раёна Архівавана 23 кастрычніка 2021. // Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт, 2 кастрычніка 2019. (бел.)

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads