Аляксандр Анатольевіч Меліхавец
беларускі кінарэжысёр From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксандр Анатольевіч Меліхавец (нар. 9 лістапада 1986, Мінск) — беларускі кінарэжысёр.
Remove ads
Біяграфія
З 2009 года ў якасці рэжысёра зняў шэраг музычных кліпаў, сацыяльных ролікаў. З 2011 года зняў некалькі караткаметражных ігравых фільмаў.
У 2019 годзе дэбютаваў ў поўнаметражным кіно беларускамоўнай карцінай «Народныя мсціўцы» (экранізацыя апавядання Васіля Быкава).
У 2019 годзе на беларускай мове экранізаваў апавяданне Уладзіміра Караткевіча «Паляшук».
Цікавыя факты
- Выступае за пашырэнне ўжывання беларускай мовы ў кінематографе.
- Зняў адзіны за 25 гадоў (з 1994 года) беларускамоўны гульнявы фільм, які быў у пракаце.
- Аўтар адзінай постсавецкай экранізацыі Уладзіміра Караткевіча.
- Фільм «Народныя мсціўцы» здымаўся 10 гадоў, пераздымаўся тры разы за гэты час.
Фільмаграфія
- «Максім Багдановіч. Я хацеў бы застацца» (2011)
- «Янка Купала. Рэпетыцыя» (2013)
- «Два гады таму» (2018)
- «Народныя мсціўцы» (2019)
- «Паляшук» (2019)
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads