Аляксандр Васільевіч Дубаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксандр Васільевіч Дубаў (нар. 11 красавіка 1955, Вязнікі Уладзімірскай вобласці Расійскай Федэрацыі) — беларускі правазнаўца, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь. Дзяржаўны саветнік юстыцыі 3 класа[1].
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт.
З 1981 года па 2000 год працаваў на розных пасадах у органах пракуратуры Віцебскай вобласці. З 2000 года — Віцебскі транспартны пракурор. З 2008 года — Мінскі транспартны пракурор. З 2012 года — першы намеснік Беларускага транспартнага пракурора. З 2014 года па 2019 год — намеснік Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь.
Выбіраўся дэпутатам Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў 22-га склікання, дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання.
Remove ads
Узнагароды
Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі»[2].
Зноскі
- Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 15 красавіка 2021. Праверана 15 красавіка 2021.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads