Аляксандр Віктаравіч Прохараў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксандр Віктаравіч Прохараў (нар. 1975, Мінск) — беларускі скульптар, дызайнер. Член Беларускага саюза мастакоў (2004 г.), Беларускага саюза дызайнераў. Працуе ў жанры малых архітэктурных форм, экстэр'ернай і інтэр'ернай скульптуры. Удзельнік рэспубліканскіх і міжнародных выставак. Лаўрэат міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў па манументальным мастацтве.
Remove ads
Біяграфія
Вучыўся ў Рэспубліканскай школе-інтэрнаце па музыцы і выяўленчым мастацтве імя І. В. Ахрэмчыка. Скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў па спецыяльнасці «Скульптура». Дыпломная праца — праект помніка «Бітва на Нямізе» для Мінска (помнік рэкамендаваны да ўстаноўкі ў сталіцы).
З 2005 года выкладае ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, з 2011 года — дэкан мастацкага факультэта.
Remove ads
Працы
Устаноўленыя скульптуры А. Прохарава:
- «Ева», Салігорск;
- помнік Кірылу Тураўскаму ў двары БДУ;
- помнік Усяславу Чарадзею ў Полацку (у сааўтарстве);
- «Полацкі купец», Полацк;
- скульптура «Нараджэнне» — сімвал прадпрыемства ААТ «Полацк-Шкловалакно»;
- алегорыя студэнта, Полацк;
- «Гарадскія шалі», Мінск.
Галерэя скульптуры
- Помнік Усяславу Чарадзею ў Полацку
- «Полацкі купец»
- Алегорыя студэнта
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads