Аляксандр Георгіевіч Заборскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Аляксандр Георгіевіч Заборскі (нар. 27 красавіка 1952, г. Мінск) — беларускі архітэктар. Сын беларускага архітэктара Георгія Заборскага.

Хуткія факты Аляксандр Георгіевіч Заборскі, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў у 1975 годзе архітэктурна-будаўнічы факультэт БПІ па спецыяльнасці «архітэктура». У 19751978 гадах працаваў у інстытуце «Белдзяржпраект» архітэктарам, пасля старэйшым архітэктарам; у 19781983 гадах у інстытуце «Белкамунпраект» старэйшым архітэктарам, вядучым архітэктарам.

У 1983 годзе скончыў аспірантуру БПІ. Член Саюза архітэктараў СССР (пасля Беларусі) з 1983 года. У 19831992 гадах галоўны архітэктар архітэктурна-будаўнічага аддзела № 1 інстытута «Белмясцпрампраект». У 1985 годзе скончыў Вышэйшыя інжынерныя курсы САПР аб’ектаў будаўніцтва ў Цэнтральным навукова-даследчым інстытуце прамысловых будынкаў і збудаванняў у Маскве.

У 19921993 галоўны архітэктар праектаў спецыялізаванага малога дзяржаўнага праектнага прадпрыемства «СІНДА»; з 1993 года — дырэктар Творчай праектнай майстэрні архітэктара Заборскага А. Г. ТМ «АЛМЕГ» (цяпер ППУП «АЛМЕГ»).

Remove ads

Творчасць

Пры яго ўдзеле запраектавана і пабудавана звыш 200 аб’ектаў па тэрыторыі былога СССР грамадзянскага і прамысловага профіля.

Сям’я

Сын выдатнага беларускага архітэктара Георгія Заборскага. Мае сына Георгія Заборскага, таксама архітэктара.

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads